24 кастрычніка 1924 году — дзень першай згадкі пра аршанскі «Лакаматыў». У гэты дзень Віцебскі СФК (Савет фізічнай культуры) даслаў у Воршу тэлеграму, у якой запрасіў дружыну згуляць таварыскую сустрэчу 26 кастрычніка. Ці адбылася ў выніку тая сустрэча, звестак пакуль няма.
Тады будучы «Лакаматыў» насіў грувасткую назву «Чырвоны чыгуначнік ім. Вароўскага». Пра тое, хто такі Вароўскі, напісала «Радыё Аршыца» ў тэлеграме. Віцябляне тэлеграфавалі, што не змогуць узяць на сябе выдаткі аршанцаў на дарогу, размяшчэнне і харчаванне з прычыны «поўнай адсутнасці сродкаў». Але абавязаліся сустрэць гульцоў каманды «Чырвоны чыгуначнік» на вакзале ў Віцебску за дзень да меркаванай гульні.
Колькі існавала каманда-продак «Лакаматыву» да той тэлеграмы, пакуль высветліць не ўдалося. Але знойдзены дакумэнт служыць доказам таго, што «Лакаматыў» — найстарэйшы клуб Воршы з тых, што існуюць па сёння. Таксама гэта першы клуб Аршаншчыны, які выступіў у першынстве рэспублікі.
Вядомыя, напрыклад, колеры строяў аршанскіх «заслонаўцаў» (так таксама называлі каманду) у 50-я гады.
З 1952 і па сёння каманда выступае на мясцовым узроўні, бярэ ўдзел у рэспубліканскіх турнірах чыгуначнікаў, чэмпіянаце Воршы.
Шмат цікавых фактаў і статыстыкі дружыны аршанскіх чыгуначнікаў, колеры іхных строяў у розныя сезоны — у кнізе «На „Старт“ і ў „Тэмпе“». Паспяшайцеся аформіць папярэдні заказ, застаецца меней за пяць дзён!
Акрамя таго, на нашым ютуб-канале выйшла відэа на самы юбілей «Лакаматыву» — запрашаем паглядзець. Выбачаемся за пэўную недакладнасць, у пэўны момант замест эмблемы футбольнага «Лакаматыву» ў роліку з’яўляецца эмблема сучаснага хакейнага «Лакаматыву», створанага нашмат пазней. Гаворка пра хакей з шайбай у відэа толькі ў канцы. Таму публікуем тут сапраўдную эмблему футбольнага «Лакаматыву».
Запрашаем паглядзець наша краязнаўчае відэа яшчэ раз, а калі для вас гэта бяспечна, падпісацца на канал, паставіць падабайку, падзяліцца відэа з сябрамі і паглядзець іншыя краязнаўчыя выпускі пра выбітных аршанцаў і гістарычныя падзеі.