03:00

+4

3 м/с

982 гПа

06:00

+4

3 м/с

981 гПа

09:00

+5

4 м/с

981 гПа

12:00

+11

6 м/с

979 гПа

15:00

+14

7 м/с

977 гПа

Орша, Культура

Краязнаўчы ліпень 2024-а

12.03.2025 18:07

83 просмотра, 0 комментариев

У ліпені мы паказвалі відэа пра падзеі, пра якія многія ня ведаюць.

Якім жа быў краязнаўчы ліпень у нашым праекце «Гэты дзень у гісторыі?» Ды й не толькі ў ім. Былі ў ліпені й іншыя весткі з краязнаўчых палёў. Пра ўсё гэта — у нашай чарговай падборцы.

Найперш пра відэа, што мы выпусцілі на канале Orsha.eu на YouTube.

Як паўставаў палітычны беларускі рух на Аршаншчыне? Высветлілася, што з… абвестак у газеце. Менавіта яны спрыялі беларускаму палітычнаму жыццю, якое пачало віраваць, хоць агулам затармазілася ў параўнанні з некаторымі іншымі нацыямі.

У 1812 годзе Ворша на паўгады становіцца галоўным палітычным цэнтрам Еўропы. Тут жыве Напалеон, які ў тыя часы быў «суперзоркай». Што ён робіць у нашым горадзе? Прычым тут французскі літаратурны класік? І як французы знайшлі Аршанскае евангелле? Усё пра гэта ў наступным роліку. А сувязі Воршы з Францыяй немалыя! Ды ўвогуле пара адказаць на пытанне, што ж такое для Воршы 1812 год.

Чаму дзень народзінаў Воршы адзначаюць не ў той дзень? Гэтае пытанне таксама хвалюе ўжо шмат гадоў. Давайце разбірацца ў цэлым відэа на гістарычную тэму!

У наступным відэа гаворым пра ўнікальнае мастацтва, якое ўзнікла ў Воршы ў 17 стагоддзі і было вядомае далёка за межамі рэгіёна, нават у еўрапейскіх краінах. Яно ўзнікла ў 17 стагоддзі і ў 17 стагоддзі жа было знішчана. Што такое Флемская рэзь? Адкуль узялася? І хто ж знішчыў культуру?

Калі ў Воршы пачалі гуляць у футбол? На якім турніры быў важны поспех? Пра гэта — у наступным роліку, ужо на спартовую тэму, дзе таксама ёсць гістарычныя акалічнасці і пячатка таго часу.

Як наш горад кіраваўся Магдэбургскім правам? Дык што ў Воршы, ратуша ці калегіюм? А калі калегіюм гэта зусім не ратуша, дзе ж стаіць Аршанская ратуша? Давайце глядзець і даведвацца!

Як мы і пісалі на пачатку матэрыялу, не толькі відэазапісамі жыла Аршаншчына краязнаўчая ў ліпені летась. У нямецкім перакладзе раману Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» знайшлі ўнікальнае нямецкае слова, датычнае Беларусі.

Акрамя таго, пра Караткевіча з нагоды 40-годдзя ягонай смерці ўспамінамі падзяліўся Зянон Пазняк. Палітык быў з пісьменнікам у добрых адносінах.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Последние новости

Обсуждение новости: Краязнаўчы ліпень 2024-а

У ліпені мы паказвалі відэа пра падзеі, пра якія многія ня ведаюць.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение