15:00

+10

3 м/с

984 гПа

18:00

+10

4 м/с

984 гПа

21:00

+9

4 м/с

984 гПа

00:00

+8

5 м/с

984 гПа

03:00

+7

5 м/с

984 гПа

Орша, Культура

Нямецкі тэрмін у перакладзе Караткевіча

10.07.2024 16:09

501 прагляд, 0 каментароў

Беларусы заўважылі цікавы момант у кнізе.

Раман «Дзікае паляванне караля Стаха» — сусветна вядомы твор выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Аршанец дапісаў твор у 1958-м годзе, калі жыў у доме па вуліцы Касманаўтаў, якая цяпер названая ягоным імем. Хата, нагадаем, захавалася.

У 1964-м адбылася першая публікацыя раману. Твор Караткевіча перакладалі на іншыя, у тым ліку грузінскую, вугорскую, расейскую мовы. Ёсць і пераклад на нямецкую, прычым як кнігі, так і фільму, знятага «Беларусьфільмам» у 1979-м годзе, яшчэ пры жыцці пісьменніка.

Карыстальнікі «Твітэру» заўважылі цікавы момант у нямецкім перакладзе раману ў кнізе. У перакладзе ад выдавецтва Verlag Neues Leben ад 1 студзеня 1985 году, якое выйшла праз некалькі месяцаў пасля смерці Караткевіча, назва нашай краіны перакладзеная як Belorußland.

Варта адзначыць, што гэта вельмі рэдкі варыянт напісання нашай краіны. Раней у нямецкай мове яе запісвалі як Weiße Rus, Weißruthenien, Weißrussland. Сёння, нягледзячы на рэкамендацыі дыпламатаў карыстацца назвай Belarus і, адпаведна прыметнікам belarusisch (беларускі) нямецкія СМІ і іншыя крыніцы найчасцей карыстаюцца словам Weißrussland і weißrussisch.

Выкарыстанне слова Belorußland у перакладзе 1985 году — вельмі цікавы кавалак гісторыі і важная спроба называць нашу краіну бліжэй да арыгіналу. Без усякай іроніі можна сказаць, што перакладчыка гэтай кнігі на 207 старонак на нямецкую мову на ўжыванне такога смелага і не ўжыванага раней слова натхніў менавіта беларускі пісьменнік. Аршанец раскрыў у творы такія рысы самастойнасці і ўнікальнасці Беларусі, што гэта гэта ўразіла нават немцаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Нямецкі тэрмін у перакладзе Караткевіча

Беларусы заўважылі цікавы момант у кнізе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение