Нагадаем, што літаратурны конкурс быў абвешчаны ў гэтым годзе моладзевым аб'яднаннем "Звяз". Удзел прынялі як ужо вядомыя літаратары, так і тыя хто спрабаваў свае сілы ўпершыню. Прызавыя месцы былі размеркаваныя ў двух намінацыях: вершы і проза. Пакуль не атрымалася апублікаваць толькі эсэ вядомага краязнаўцы з Барані Аляксандра Шынкевіча. Яго эсэ склала амаль 50 старонак тэкста разам з фотаздымкамі аўтара. Такія вялікія тэксты не дазваляе апублікаваць тэхнічныя налады сайту. Але з цягам часу, часткамі будзе апублікаваны і гэты твор. Прапануем нашым чытачам азнаёміцца з лепшымі творамі дасланымі на конкурс.
Знайсці творы можна па дадзенай спасылцы, або самастойна ў раздзеле "Пра горад", "культура", "500 год Аршанскай Бітве".