2014 год стаў вельмі паспяховым для футбольнага клуба "Орша". "Сіня-белыя" падняліся ў 1-ю лігу чэмпіянату Беларусі. У канцы года наш клуб быў уключаны ў рэйтынг клубаў, якія развіваюць беларускую мову. "Ільняныя", як ласкава называюць каманду, занялі ў рэйтынгу 13-е месца. На беларускай мове вядуцца суполкі фанатаў клуба ў сацыяльных сетках, а таксама ў 2014-м годзе былі выпушчаны квіткі на роднай мове.
1. ФК "Тарпеда" (Мінск) - 38
2. БК "Цмокі" (Мінск) - 32
3. ФК "Белшына" (Бабруйск) - 29
4. ФК "Гомель" - 17
5. ФК "Славія-Мазыр" - 13
6. ФК "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 12
7. ФК "Дынама" (Мінск) - 11
8. ХК "Дынама" (Мінск) - 9
9. ФК "Крумкачы" (Мінск) - 8
10. ФК "Хваля-Пінск" - 7
11. ФК "Гарадзея" - 6
12. ФК "БАТЭ" (Барысаў) - 5
12. ФК "Нёман" (Гродна) - 5
13. ФК "Орша" - 4
13. БК "Рубон" (Віцебск) - 4
13. ФК "Мінск" - 4
13. ЖФК "Зорка-БДУ" - 4
13. ФК "Асіповічы" - 4
13. ЖФК "Мінск" - 4
13. ФК "Маладзечна-2013" - 4
13. ФК "Мінск-2" - 4
14. ФК "Дынама-Брэст" - 3
15. ФК "Слуцк" - 2
15. БК "Барысфен-Каласы" - 2