На жаль, няўдалым турнір быў і для аршанкі Аліны Талай.
Зборная Беларусі на камандным чэмпіянаце Еўропы ў Вялікабрытаніі заняла 10-е месца сярод 12-ці каманд. Паводле рэгламенту, тры найслабейшыя зборныя пакідаюць элітны дывізіён.
Аршанская бар'ерыстка Аліна Талай не змагла прынесці шмат балаў у скарбонку нацыянальный каманды. У бегу на 100 метраў з бар'ерамі Аліна была толькі 6-й з вынікам 13,02 секунды. Аршанка паўдзельнічала і эстафеце 4х100 метраў. Талай бегла на другім этапе, а канчатковае месца эстафетнай каманды - толькі 8-е.