06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Ізноў гэты “Звяз”!

19.02.2016 20:58

2782 просмотра, 1 комментарий

Каманда “Звяз” выйграла апошнюю “Мазгабойню” зімы.

18 лютага ў Оршы прайшла 5-я “Мазгабойня” – інтэлектуальная гульня, дзе каманды праяўляюць кемлівасць, эрудыцыю і здагадлівасць пры адказе на пытанні. На гэты раз удзел у гульні бралі 10 калектываў. Вечаровая сустрэча зноў скончылася вялікай інтрыгай і чарговы раз “скарыліся” некалькі рэкордаў, якія можна смела назваць гарадскімі, і проста “традыцый”.

У спорт-бары “Ліга”, як вядома, дзве залі, адна з якіх крыху меншая за другую. Паводле дзіўнай традыцыі, усе папярэднія чатыры гульні перамогу атрымлівала каманда, што сядзела за сталом у маленькай залі. У пятай, нарэшце, традыцыя была парушана. Пятая гульня зноў парадавала неверагоднай інтрыгай, а скончылася і наогул сенсацыяй. Не, сенсацыяй не ў плане выніковай тройкі – яна з перастаноўкамі захавалася з мінулай сустрэчы інтэлектуалаў, а ў тым, якім неверагодным чынам было разыгранае 1-е месца.

Пасля шасці тураў наперадзе пераможцы папярэдняга вечару “Памяркоўныя”, а іншыя фаварыты з каманды “Звяз” саступаюць ім цэлых 5 балаў! Нават нягледзячы на тое, што ў бліцы можна набраць максімум 14 пунктаў, не верыцца, што “звязаўцы”, маючы такое адставанне, адбяруць “золата” (а дакладней, вялікую бутэльку шампанскага аб’ёмам 1,5 літры) ў лідэра. Але ў бліцы адбываецца нечуванае: “Звяз” эфектна б’е рэкорд вырашальных тураў, набіраючы 14 балаў з 14 магчымых і заваёўвае перамогу! Акрамя таго, “Звяз” становіцца першай у Оршы камандай, якая выйграла 3 “Мазгабойні”! “Памяркоўныя” бяруць 2-е месца, а 3-е за “Нікай”, якая зноў дэманструе стабільнасць і сілу.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ізноў гэты “Звяз”!

Каманда “Звяз” выйграла апошнюю “Мазгабойню” зімы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение