06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Дзе жыў Уладзімір Караткевіч

27.07.2016 18:30

4321 просмотр, 0 комментариев

Чарговае цікавае даследванне Віктара Лютынскага

У выдатнага рускага пісьменніка Міхаіла Зошчанкі ёсць апавяданне “Пушкін” (1927 г.). У ім галоўны герой, вярнуўшыся ў пачатку 1920-х гадоў з арміі, доўга шукаў сабе памяшканне, бо ў Савецкай Расіі панаваў тады жыллёвы крызіс. Нарэшце знайшоў і ўладкаваўся ў ім. Але потым аказалася, што ў гэтай кватэры жыў некалі Аляксандр Пушкін¸ ”осчастливел, дескать жилплощадь своим нестерпимым гением. Не худо бы в силу этого какую ни на есть досточку приклеить с полным обозначением и в назидание потомству». Наш герой «тоже сдуру участие принял в этой дощечке на свою голову». Бо выселілі ўсіх жыхароў з таго памяшкання. Ну і нашага героя таксама. Давялося яму зноў шукаць памяшканне. «Он и сейчас еще ищет. Осунулся, поседел. Требовательный такой стал. Все расспрашивает, кто да кто раньше жил в этом помещении. И не жил ли здесь, оборони создатель, Демьян Бедный (папулярны на той час савецкі паэт, у Оршы нават вуліца захавалася з ягоным імем – В.Л.) или Мейерхольд (выдатны савецкі тэатральны рэжысёр і акцёр – В.Л.). А если жил, то он и даром не возьмет такого помещения. А это верно: как некоторые крупные гении легкомысленно поступают – мотаются с квартиры на квартиру, перезжают. А после такие печальные результаты”. З нашымі класікамі, дзякуй богу, падобных выпадкаў амаль не было. Няўмольны час, а часцей ваеннае ліхалецце або людская абыякаваць, не збераглі да нашага часу тых будынкаў, дзе жылі айчынныя геніі і таленты. Не з’яўляецца вылючэннем і наш самы славуты зямляк.

Пра тое, што будучы пісьменнік з’явіўся на свет ў будынку радзільнага дома, дзе цяпер ягоны музей (вул. Леніна, 26), ведаюць усе аматары творчасці У. Караткевіча. Пакажуць вам у Оршы і дом, дзе ягоная сям’я жыла ў паслеваенны час (дакладней, з 1946 года). А вось пра тое, дзе будучы класік нашай літаратуры рос і сталеў, вядома зусім мала. Ніхто не адмаўляе, што на фарміраванне светапогляду і характару чалавека робяць уплыў не толькі людзі, якія яго акружаюць, навакольная прырода, але і жыллё, інтэр’еры, рэчы. Таму і зберагаюцца для нашчадкаў дамы і пакоі, дзе жылі і працавалі вялікія людзі, адчыняюцца там іх мемарыяльныя музеі. Бывае, едуць туды са ўсяго свету людзі, каб дакрануцца душой і сэрцам да мясцін, дзе жылі іх улюбёныя творцы і куміры.

Пра ўсе аршанскія адрасы сям’і Караткевічаў ва ўспамінах “Юдоль святла” (занатаваныя журналісткай Галінай Шаблінскай) узгадвала старэйшая сястра пісьменніка Наталля Сямёнаўна Кучкоўская. Так, з 1917-га па 1939 год іх бацькі Сямён Цімафеевіч і Надзея Васільеўна Караткевічы здымалі палову аднапавярховага драўлянага дома № 82 па вуліцы Ленінскай (да 1918 г. – Петраградскай). Другую палова займала сям’я Канстанціна Восіпавіча Галькевіча (роднага брата дырэктара даваеннага Аршанскага краязнаўчага музея Феадосія Галькевіча, як мяркуюць, прататыпа Рыгора Чаховіча – галоўнага героя паэмы Уладзіміра Караткевіча “Слова пра чалавечнасць”). Маці пісьменніка нават была нейкай іх далёкай раднёю.

Караткевічы мелі тры пакоі: вялікі і два меншыя. “Адзін лічыўся спальняй бацькоў, другі належыў нам з братам Валерам. – успамінала Н. Кучкоўская. – Там стаялі два ложкі і невялічкі шавецкі столік. За ім бацька час ад часу нам рамантаваў, а маленькаму Валодзю потым і шыў абутак. Уся сям’я любіла збірацца менавіта ў гэтым пакойчыку. Маці часцей штось ці шыла, ці вышывала. Мы расказвалі бацькам пра школьныя падзеі ці новыя кнігі, з захапленнем згадвалі фільмы, глядзець якія тады выпадала рэдка”.

Вуліца Пецярбурская (з 1914 г. – Петраградская, з 1918 г. – Ленінская). Фотопаштоўкі пачатку ХХ ст.

Цяпер гэтага дома няма, бо ў 1941 годзе амаль уся цэнтральная вуліца горада згарэла на пачатку вайны. Дом знаходзіўся якраз на супрацьлеглым баку ад сярэдняй школы № 1 (цяпер гімназія № 2). Таму, можна меркаваць, ён быў недзе на месцы цяперашніх дамоў №№ 36 і 38 па вуліцы Леніна або паміж імі.

Вуліца Леніна сёння.

У 1939 годзе сям’я пабудавала ўласны драўляны дом на вуліцы Карла Маркса (былой Зялёнай). “Наш дом стаяў на крутаяры над Дняпром, аддзелены ад яго алеяй старадаўніх ялін, – пісаў потым У. Караткевіч. – За домам быў вялікі сад, увесь зарослы і цяністы”. Але і гэты дом (“яго так любіў Валодзя!” – зазначала сястра) згарэў падчас вайны. На карціне, напісанай двума нямецкімі ваеннапалоннымі мастакамі ў 1944 годзе (да нас дайшла толькі яе чорна-белая рэпрадукцыя), адлюстравана цэнтральная частка Оршы. На месцы былой сядзібы Караткевічаў (была на тым беразе ракі, крыху направа ад маста) – суцэльная пустэча. Па генплану Оршы 1948 года на правабярэжжы Дняпра ад маста да Цэнтральнай плошчы быў разбіты гарадскі парк. Прыблізна на тым месцы, дзе знаходзіўся дом, у 1992 годзе паўстаў першы помнік Уладзіміру Караткевічу. Падчас рэканструкцыі прыдняпроўскага парка ў 2008 годзе яго перанеслі ў бок, а на тым месцы пабудавалі адміністрацыйны будынак.

Віктар Лютынскі

Працяг 28 ліпеня ў 18-30

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Дзе жыў Уладзімір Караткевіч

Чарговае цікавае даследванне Віктара Лютынскага

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение