06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Накрыюць дахам да 23-га жніўня

16.08.2016 14:25

4612 просмотров, 17 комментариев

Базылянскі манастыр праз 7 гадоў патрабаванняў нарэшце пачалі накрываць дахам (+фота).

Шматпакутны Базылянскі манастыр яшчэ ў 2005 годзе быў перададзены Праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату. Доўгі час справа ніяк не рухалася з месца, і таму грамадскія актывісты, якія рупіліся пра лёс будынка, пачалі пісаць лісты ў Міністэрства культуры, у епархію, у пракуратуру - ў розныя інстанцыі, каб ведаць планы царквы. Актыўнае ліставанне пачалося яшчэ ў 2009 годзе, але ўсе гэтыя сем гадоў ніякага эфекту не было. Доўгі час актывісты атрымлівалі адпіскі, а часам і наогул перасталі атрымліваць адказы. У прыватнасці, ніяк не зрэагавала кіраўніцтва праваслаўнай царквы на ліст у ліпені 2015 года. Тады актывісты звярнуліся да мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, патрыяршага экзарха ўсёй Беларусі. Адсутнасць ліста ў адказ прымусіла актывістаў звярнуцца ў пракуратуру са сведчаннямі пра парушэнне закону аб зваротах грамадзян.Толькі на пачатку 2016 года прыйшоў адказ ад мітрапаліта.

Пакуль праваслаўная царква альбо ігнаравала неабыякавых аршанцаў, альбо адзначала, што не мае сродкаў на кансервацыю і тым больш рэстаўрацыю будынка Базылянскага манастыра, гістарычны помнік працягваў стаяць пад дажджамі і снягамі, штогод пагаршаўся яго знешні выгляд. І пры ўсёй беднасці, на якую спасылалася кіраўніцтва царквы, побач з манастыром вырас драўляны будынак з купалам-"цыбулінай". Адкуль з'явіліся грошы на гэты аб'ект, як ні цікавілася грамадскасць, адказу атрымаць не ўдалося.

У 2011 годзе была падпісана дамова на рэстаўрацыю будынка. У 2012 годзе Віцебская праваслаўная епархія замовіла праект у Мікалая Лук'янчыка. Улетку таго ж года эскізны праект быў узгоднены з Міністэрствам культуры і мясцовым выканкамам. Але за наступныя чатыры гады сітуацыя не кранулася з месца - Мікалай Лук'янчык не атрымаў усёй сумы паводле дамовы з епархіяй.

28-га ліпеня адбыўся круглы стол, на якім прысутнічалі прадстаўнікі Таварыства аховы помнікаў, Міністэрства культуры і шэраг грамадскіх актывістаў, у тым ліку Віктар Андрэеў, Таццяна Вароніна, Віктар Міхасёў, Віктар Сцяпанаў. Прысутнічаў на круглым стале і знакаміты мастак Мікола Купава, які абвяшчаў продаж сваіх твораў дзеля дабрачыннасці - грошы ахвяраваліся на будучую рэстаўрацыю кляштара Базылянаў. Грамадскія актывісты дакладна паставілі пытанне - чаму б не перадаць гістарычны будынак назад пад апеку Аршанскага райвыканкама, калі Віцебская епархія праваслаўнай царквы не збіраецца захоўваць гісторыю? Стаяла таксама і пытанне пра штрафы епархіі за два незаконна збудаваныя будынкі у двары кляштара, які ахоўваецца дзяржавай па законе. У канцы пасяджэння за круглым сталом было вырашана паслаць запыт у Віцебскую епархію і сабрацца праз месяц на пасяджэнне з прадстаўнікамі выканкама і царквы.

Па сустрэчы мінула 12 дзён, і Базылянскі кляштар нарэшце пачалі накрываць дахам. Прычым у праваслаўнай царкве кажуць, што рабочыя накрыюць помнік гісторыі металапрофілем і паспеюць скончыць работы яшчэ да 23-га жніўня. Калі фінансавая няздольнасць перашкаджала цэлых 7 гадоў, дык цяпер не перашкаджае нават Мядовы Спас - нягледзячы на вялікае праваслаўнае свята, работы па манастыру ішлі нават у нядзелю, калі яно адзначалася.

Грамадскія актывісты разлічваюць, што ў бліжэйшы час праваслаўная царква разлічыцца за праект рэстаўрацыі з навуковым кіраўніком праекту Мікалаем Лук'янчыкам.

Працэс кансервацыі будынка зрушыў з месца. Застаецца хіба здзіўляцца таму, як і дзе Віцебская епархія знайшла грошы за 12 дзён, хаця беспаспяхова шукала сродкі цэлых 7 гадоў?!

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Накрыюць дахам да 23-га жніўня

Базылянскі манастыр праз 7 гадоў патрабаванняў нарэшце пачалі накрываць дахам (+фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение