Аліна Талай падтрымала акцыю кампаніі мабільнай тэлефаніі Velcom па распаўсюджанні нацыянальных каштоўнасцяў беларускай нацыі. Разам з аўтарам вядомага тэлешоў "Падарожжы дылетанта" Юрыем Жыгамонтам Аліна Талай адправіцца ў Пінск, дзе заняткі пройдуць для вучняў 2-3 класаў у гімназіі №1 і сярэдніх школах № 3 і №10. Малодшым школьнікам у новым нестандартна-займальным фармаце распавядуць пра беларускую мову, літаратуру і культуру. Напрыклад, Аліна Талай раскажа, як яна прыйшла да беларускай мовы і як беларуская мова выкарыстоўваецца ў спорце.
Праект "Чытаем па-беларуску з Velcom" пачаўся ў кастрычніку 2015 года. За першы навучальны год у займальных занятках на беларускай мове прынялі ўдзел больш за 8 тысяч школьнікаў. Плануецца, што праект ахопіць 150 школ па ўсёй Беларусі, і больш 15.000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць дадатковыя веды па беларускай мове, літаратуры і культуры. Настаўнікі праекта - вядомыя беларускія пісьменнікі, акцёры і тэлевядучыя: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юры Жыгамонт, Таццяна Сівец, Алена Масла. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.