У сераду, 27-га кастрычніка Оршу наведаюць Кастусь, Павел і Вольга Севярынцы. Яны распавядуць аршанцам пра новае выданне — Беларускую Хрысціянскую азбуку. Праект быў ажыццёўлены на сродкі, сабраныя на краўдфандынгавай пляцоўцы “talaka.by”. Аўтары прапануюць беларусам вяртацца да сваіх каранёў, знаходзіць у кнізе вытокі ўсяго і любоў да Бога і Бацькаўшчыны-Беларусі. Малюнкі да выдання рабіла мастачка Аляксандра Дзежыц.
Прэзентацыя Беларускай Хрысціянскай азбукі адбудзецца 27-га кастрычніка па адрасе: вул.Камсамольская, дом 16, кватэра 4 і распачнецца а 17:30. Запрашаюцца ўсе жадаючыя!