На будынку абласной філармоніі ў Гомелі з'явілася памятная дошка ў гонар знакамітага псіхолага Льва Выгоцкага, які нарадзіўся ў Оршы. Менавіта ў Гомелі на пачатку ХХ стагоддзя жыла сям'я славутага вучонага. У цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі ўдзел узялі сваякі Льва Выгоцкага, а таксама спецыялісты па псіхалогіі з Беларусі, Украіны, Латвіі, Бразіліі, Ізраіля і Расеі.
Леў Выгоцкі заснаваў у Беларусі першую псіхолага-педагагічную лабараторыю і ўвайшоў у гісторыю як стваральнік культурна-гістарычнай тэорыі развіцця псіхікі. У Гомелі адкрылася навуковая канферэнцыя, дзе абмяркоўваюць новыя навуковыя падыходы і робяць даклады па псіхалогіі. Удзельнікі наведаюць месцы, звязаныя з імем Льва Выгоцкага, пачнецца наведванне месцаў з Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Выгоцкага.
На вялікі жаль, у Оршы няма памятнай дошкі у гонар славутага земляка і нават вуліцы, названай ягоным імем. Але гэта толькі справа часу - знакаміты псіхолаг, педагог будзе ўшанаваны адпаведным чынам і ў нашым горадзе, сумневаў няма.