Гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя мелася першапачаткова адбыцца ў адной з бібліятэк, аднак кіраўніцтва горада ў сваім лісце на адрас краязнаўца Таццяны Варонінай паведаміла пра "немэтазгоднасць" правядзення канферэнцыі і апавясціла пра планы правесці сустрэчу на такую ж тэму ў межах святкавання 950-годдзя Оршы. Тым не менш, канферэнцыя адбылася ў гасцініцы "Орша" і прайшла вельмі паспяхова.
Удзельнікі і тэмы выступаў:
Зміцер Крымоўскі, краязнаўца, г.Мінск: "Базыльяне ў гісторыі Оршы".
Мікола Купава, сябра саюза мастакоў, г.Мінск: "Гісторыя Аршанскага кляштара Базыльянаў — яго поўны заняпад і ўваскрашэнне."
Серапіён (Сянкевіч), іераманах, настаяцель Пакроўскага храма: "Покровский монастырь сегодня и взгляд в будущее".
Таццяна Вароніна, краязнаўца, г.Орша: "Музей в Музейном переулке".
Віктар Лютынскі, краязнаўца, г.Орша: "Лісты з пазамінулага стагоддзя (рукапісныя крыніцы 19 ст. з былога Пакроўскага манастыра Оршы).
Ірына Шарамед, прыхажанка Пакроўскага храма, г.Орша: "История в лицах. Священномученик Михаил".
Ірына Ігнацьева, старшы выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў, г.Мінск: "Этнограф і мовазнаўца Іван Насовіч".
Іна Байкова, педагог, г.Орша: "Выдатны беларускі пісьменнік Міхась Зарэцкі".
Тамара Ігнацьева, краязнаўца, г.Орша: "Васіль Шашалевіч — жыццё і творчасць".
Абсалютна кожны даклад на канферэнцыі нёс унікальную інфармацыю, якой не ведала большасць прысутных. Пры канцы сустрэчы выступоўцам задавалі пытанні, на якія госці адказвалі сцісла, але па сутнасці. Важным дасягненнем сустрэчы варта назваць дасягненне дамоўленасці актыўнай грамадскасці Оршы з настаяцелем Пакроўскага храма пра далейшыя захады па аднаўленні будынка Базылянскага кляштара.