1 USD
= 2.59 BYN
1 EUR
= 3.12 BYN
10 PLN
= 6.85 BYN
10 CNY
= 3.98 BYN
100 RUB
= 3.40 BYN
100 UAH
= 9.23 BYN
00:00

+7

4 м/с

987 гПа

03:00

+6

4 м/с

987 гПа

06:00

+5

3 м/с

987 гПа

09:00

+9

5 м/с

988 гПа

12:00

+13

6 м/с

988 гПа

Орша, Общество

Ворша. Раёншчыкі. Частка 5

27.12.2016 21:10

3153 просмотра, 24 комментария

Сайт orsha.eu публікуе заключную частку даследвання “Ворша. Раёншчыкі”. Групоўка “чорнашапачнікаў”, бойкі ў цэнтры Воршы, прычыны згасаньня “раёнаў”.

У горадзе-спадарожніку Воршы – Барані была групоўка “чорнашапачнікаў”. Нам удалося адшукаць унікальны фотаздымак, на якім байцы сфатаграфаваліся ў 80-я гады. Як бачым, раёны сапраўды мелі вялікі распаўсюд.

Чорнашапачнікі. Барань

Таксама паняцці “раёнаў” існавалі і ў Арэхаўску, ёсьць і здымак адтуль, датаваны 90-мі гадамі.

90-я гады. Раёншчыкі БелГРЭСа

Ня варта думаць, што разборкі раёнаў існавалі па-за цэнтрам Воршы, а ў сэрцы горада былі цішыня ды спакой. У Цэнтры таксама было ўдосталь “акцый”. Неяк на адкрыцьці фантана за стэлай у гонар перамогі савецкага войска над гітлераўцамі адзін з чальцоў групоўкі “Чаромушкі” вырашыў выкупацца ў новым фантане. “Парторг” завода “Чырвоны барацьбіт” зрабіў таму грубую заўвагу, словы раз’юшылі хлопца. У выніку “парторг” пазбавіўся шапкі і атрымаў некалькі моцных удараў ад “чарампутаў”. Фантана тут няма ўжо з 2007 года, але памяць пра той выпадак жыве. У выніку некалькі байцоў адправіліся за краты, а сам “купальшчык” атрымаў некалькі сутак за дробнае хуліганства.

Празь некалькі мэтраў адсюль, на вуліцы Астроўскага насупраць райвыканкаму аднаго з байцоў падчас бойкі ўдарылі бэтоннай сьметніцай па галаве. На хаўтуры аднаго з байцоў сабралася некалькі дзясяткаў яго паплечнікаў, якія праводзілі забітага ў апошні шлях. Цяпер гэта мейсца больш цывілізаванае, наўкол відэакамэры.

Побач з гэтым мейсцам аднаго з раёншчыкаў білі бэтоннай сьметніцай

Езуіцкі калегіум цяпер стаў для Воршы нібы Эйфелева вежа для Парыжу. Госьці горада нават не здагадваюцца, што яшчэ пару дзясяткаў гадоў тут была калонія № 6, а мейсца насіла славу аднаго з найбольш "спякотных". Прыходзіць сюды, асабліва ў дзень танцаў, было, мякка кажучы, небяспечна.

Езуіцкі калегіум

Побач у парку ладзіліся танцы, сюды сьцякалася паўгорада, міліцыя часам прыходзіла нават з сабакамі і ачапляла тэрыторыю. Аднак прадухіліць бойкі не ўдавалася. Больш за тое – пры першых жа акордах байцы двух варагуючых раёнаў маглі счапіцца, і замест танцаў адбывалася сапраўднае пабоішча. Сьведкі тых падзей распавядаюць, што міліцыянты баяліся лезьці ў гушчары рук ды ног, але быў адзін супрацоўнік, якога звалі Васіль Шпак. Той, нягледзячы на малы рост, сьмела лез у бой і выцягваў некаторых байцоў, перадаваўшы іх калегам. Рэгулярнымі бойкамі адзначаўся і парк Ільнокамбіната. Разьбітыя твары, кроў на асфальце і сыстэматычныя затрыманьні маладых людзей за бойкі нікога ў Воршы не зьдзіўлялі.

Відаць, маюць рацыю тыя, хто называе “раёны” "дзіцём" савецкай сістэмы. І турмы тут граюць ня самую вялікую ролю. У савецкі час у Воршы не было вышэйшых навучальных установаў, а былі магутныя заводы, яны падначальваліся напрасткі міністэрствам у Маскве, мала залежачы ад кіраўнікоў БССР. Раніцай вельмі вялікая доля аршанцаў зьязджалася ў перапоўненых аўтобусах на заводы-гіганты “Чырвоны барацьбіт”, “Легмаш”, Інструментальны.

Па заканчэньні працы ці вучобы ў тэхнікумах многія людзі транзытам праз піўную вярталіся дадому, адпаведна шукалі прымяненьне сваёй энэргіі. Адсюль і бітвы паміж раёнамі. У 90-я пэўны час разборкі існавалі па інэрцыі, але бліжэй да 2000-х, калі зьявілася шмат прыватных крамаў, прадпрыемстваў, прыйшоў інтэрнэт — усе гэтыя фактары спрычыніліся да згасаньня актыўных боек. Жыцьцё стала больш стракатым, менавіта яго разнастайнасьць у першую чаргу дапамагла супакоіць сітуацыю. Зьявіліся іншыя пэрспэктывы, мэты, і гэта дапамагло ўладам ўрэшце спыніць рэгулярныя бойкі на гарадзкіх вуліцах.

Адной з апошніх згадак пра запеклыя бітвы быў надпіс на завулку Паштовы ў самым цэнтры Воршы, а менавіта на бібліятэцы імя Пушкіна з боку двара. Там накрэмзалі высокія літары “Центр короли, сила!” Падчас вонкавага рамонту бібліятэкі гэты надпіс быў замаляваны і застаўся ў гісторыі, як і бойкі раёнаў…

Арцём Сізінцаў

Усе матэрыялы дасьледваньня:

Частка № 1: уступ, сітуацыя на Заходняй, форма байцоў-раёншчыкаў

Частка № 2: знакамітая бойка ў Доме культуры машынабудаўнікоў, тэрытарыяльны падзел.

Частка № 3: крымінальныя аўтарытэты, традыцыі і патрыятызм байцоў.

Частка № 4: расповед байца “Задняпроўя”, міліцыянт-раёншчык, разборкі Флёрава і Задняпроўя, “стукачы”, загартоўка.

Частка № 5: Барань і Арэхаўск, падзеі ў цэнтры Воршы, купаньне ў фантане, бойкі на танцах, высновы.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ворша. Раёншчыкі. Частка 5

Сайт orsha.eu публікуе заключную частку даследвання “Ворша. Раёншчыкі”. Групоўка “чорнашапачнікаў”, бойкі ў цэнтры Воршы, прычыны згасаньня “раёнаў”.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение