03:00

-3

5 м/с

993 гПа

06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

5 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

Орша, Культура

Уплаў па Базарнай плошчы-2

18.03.2017 07:25

3586 просмотров, 0 комментариев

Працяг тэксту гісторыка Віктара Лютынскага, З гісторыі паводак у Оршы. Частка 2

Часта 1

Дарэчы, у той жа зводцы (з 15 па 30 красавіка) сярод выпадкаў крымінальнага характару паведамлялася, што “25 красавіка ў гадзіну дня ў час пераезду праз раку Аршыцу супраць Замкавай вуліцы чырвонаармеец – канваір Віцебскага дывізіёну войск ДПУ Смірноў Павел, які суправаджаў арыштаваных у аддзел Аршанскага ДПК (турма, якая знаходзілася ў былым езуіцкім кляштары – В.Л.), перакуліўся з лодкай і патануў”. Праўда, у дакуменце не паведамлялася, што ж сталася з арыштаванымі? Ці выратаваліся яны?

У міліцэйскай зводцы за перыяд з 1 па 11 мая пазначана, што вада сышла з Базарнай плошчы і прыбярэжных вуліц. Тут жа паведамлялася і пра святкаванне 1 Мая, якое, на думку кіраўніцтва праваахоўных органаў, прайшло не на належным узроўні. Адной з прычын гэтага названа і паводка. Так, частка рабочых з буйнейшых тагачасных прадпрыемстваў Оршы – льнокамбіната і мясакамбіната, якія накіроўваліся ў цэнтр горада для ўдзелу ў святочнай маніфестацыі, дайшоўшы да рэчкі Аршыцы, “вярнуліся назад, баючыся, што на адваротным шляху падыміцца вада і цяжка будзе пераправіцца”. Звычайна на час вясенняга разводдзя прыпадае і найгалоўнейшае хрысціянскае свята – Вялікдзень. Так, у рамане “Каласы пад сярпом тваім” Уладзімір Караткевіч прыгадвае царкву ў адной з прыдняпроўскіх вёсак, якая падчас павадку аказвалася на востраве і на Вялікдзень папу з хрэсным ходам прыходзілася не абыходзіць, а аб’язджаць яе на чаўне. У Оршы на берагах Дняпра і Аршыцы былі пабудаваны Куцеінскі Свята-Богаяўленскі і Пакроўскі манастыры, касцёл Св.Язэпа і царква Раства Багародзіцы. Размешчаная на левым беразе Дняпра Ільінская царква была абнесена напрыканцы ХІХ ст. моцнай мураванай агароджай з магутнымі кантрафорсамі. Праўда, у гады ваяўнічага атэізму ўсе гэтыя культавыя ўстановы былі зачыненыя...

Апошняя згадка пра паводку 1931 года сустракаецца ў інфармацыйнай зводцы за перыяд з 11 па 20 мая. Аршанскае кіраўніцтва міліцыі і вышуку даносіла ў Мінск: “Паводка ў Воршы ліквідаваная. Рух па вуліцах нармовы. Жыхары пераселеныя ў свае дамы. Масты на р. Аршыца рамантуюцца. Пацярпеўшым грамадзянам аказана неабходная дапамога (арфаграфія захавана – В.Л.)”. Паводка стагоддзя, нарэшце, завяршылася. Аб ахвярах больш нідзе не згадваецца (акрамя таго небаракі-канваіра), нават у міліцэйскіх зводках пад грыфам “Зусім сакрэтна”.

Стыхійныя бедствы ў цывілізаваным свеце заўсёды трапляюць на першыя старонкі перыядычнага друку, з іх пачынаюцца навіны ў тэлерадыёэфіры, бо яны тычацца жыцця і смерці тысячаў, а часам і мільёнаў чалавек. Падлічана, што толькі за апошнія сто гадоў у свеце ад паводак загінула звыш 9 мільёнаў чалавек. Гэта больш, напрыклад, чым на франтах Першай сусветнай вайны. Але, у былой краіне Саветаў паведамляць у прэсе пра стыхійныя бедствы было не прынята.

Вяснавое разводдзе. На заднім плане – Ільінская царква. Фота 1956 г.

Наступная вялікая паводка адбылася ў Оршы (а з ёй, зразумела, і амаль па ўсёй Беларусі) вясной 1956 года. Узровень вады ў Дняпры склаў тады 9,13 м. У зоне падтаплення апынуліся жылыя дамы і розныя грамадскія пабудовы, размешчаныя на нізкіх берагах і ўчастках Дняпра і Аршыцы. Паводка закранула тысячы людзей, значны ўрон быў нанесены прыватным гаспадаркам, жытлу соцен аршанцаў. Вада затапіла гарадскі рынак, бальніцу імя Сямашкі (у ёй загінуў конь, якога рабочыя не змаглі вывесці з пуні). Але пра гэта з мясцовай газеты даведацца было немагчыма. Разам з тым, 7 сакавіка яна распавядала пра тое, што ў выніку раставання снегу ў шэрагу краін Заходняй Еўропы назіраюцца моцныя паводкі. І толькі ў артыкуле “Орша святочная”, змешчаным 1 мая, пра паводку згадваецца неяк так, між іншым: “На левабярэжных схілах Дняпра, які падзяляе горад напалам, яшчэ ляжыць снег... Плаўна нясе свае воды да далёкага мора ўціхаміраўшаяся рака, што яшчэ нядаўна бушавала імклівым разводдзем”.

Апошняя ў ХХ ст. значная паводка ў Оршы была ў 1979 годзе, калі ўзровень вады ў рацэ склаў 7,9 м. У наступныя гады Дняпро і яго прытокі асаблівых клопатаў аршанцам не прыносілі. Але заўсёды трэба памятаць, што паводка – вораг сур’ёзны і каварны, і быць пільнымі.

Віктар Лютынскі

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Уплаў па Базарнай плошчы-2

Працяг тэксту гісторыка Віктара Лютынскага, З гісторыі паводак у Оршы. Частка 2

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение