09:00

+8

7 м/с

975 гПа

12:00

+9

8 м/с

977 гПа

15:00

+10

7 м/с

979 гПа

18:00

+11

6 м/с

981 гПа

21:00

+8

3 м/с

984 гПа

Орша, Культура

Юрый Несцярэнка ў Оршы

18.03.2017 12:41

3396 просмотров, 0 комментариев

19-га сакавіка ў Оршы выступіць вядомы пісьменнік і музыкант Юрый Несцярэнка з прэзентацыяй новай кнігі.

Юры Несцярэнка — беларускі літаратар, музыкант, аўтар і выканаўца, стваральнік гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”. Неаднаразовы ўдзельнік фестываляў “Блюз жыве ў Мінску”, “Грыфаманія”, “Рок-каранацыя”, “Рок-кола” і многіх іншых.Нарадзіўся ў 1965 годзе на Быхаўшчыне. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з англійскай, польскай, украінскай, рускай моў. Творы друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Бярозка», «Верасень», «Тэрмапілы», газетах «Літаратурная Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Краязнаўчай газеце» ды многіх іншых. Аўтар кнігі прозы «Звычайны шоу-бізнес» (2015). Вядзе музычную калонку на сайце “Родныя вобразы” (RV-BLR.COM), аўтар артыкулаў, рэцэнзій, інтэрв’ю на музычныя тэмы ў многіх беларускіх выданнях. Жыве ў Бялынічах.

Кніга «Маё мястэчка ў часе і прасторы» — збор краязнаўчых нарысаў. Аўтар прапануе погляд на гісторыю мястэчка Бялынічы, якая адлюстравалася ў назвах вуліц, у назвах адметных мясцінаў. Кніга разлічана на чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, гісторыяй Прыдруцкага краю. Тут даецца апісанне культавых дрэваў, дарог і сцежак, вадаёмаў і старажытных аб’ектаў.

Выступ Юрыя Несцярэнкі адбудзецца па адрасе Орша, вуліца Чырвонаармейская, 13. Пачатак сустрэчы 19-га сакавіка а 12:00.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Юрый Несцярэнка ў Оршы

19-га сакавіка ў Оршы выступіць вядомы пісьменнік і музыкант Юрый Несцярэнка з прэзентацыяй новай кнігі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение