03:00

-3

5 м/с

993 гПа

06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

5 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

Орша, Культура

“ЗДРАСТУЙЦЕ”

25.03.2017 07:53

2785 просмотров, 0 комментариев

Працягваем публікацыю ўрыўкаў з новай кнігі Міколы Камароўскага "На і табе! Непрыдуманыя гісторыі"

Слова ад аўтара тут. Першая глава тут, яе працяг тут. Другая глава тут. Трэцяя глава тут. Глава чацьвертая тут.

Давайце ўбок адкінем жарты…

Анатоль Сербантовіч

У хаце былі прыцемкі. Лямпу не запальвалі: эканомілі газу. Іван, абапёршыся локцямі на стол, успамінаў сённяшняе здарэнне на цагельні.

Бульдозер засыпаў выпрацаваны кар’ер, запоўнены вадой. Магутная машына запаўзла на самы верх пясчанай гары. Раптам пясок паплыў уніз, у ваду, а разам з ім і жалезная грамадзіна. Бульдазерыст ледзь паспеў выскачыць з кабіны. Збегліся рабочыя.

Бульдозер ужо знік пад вадой, пускаючы наверх бурбалкі. (Потым вайскоўцы двума танкамі выцягвалі яго з вады). Прымчаў дырэктар. Убачыўшы, што бульдазерыст жывы і не пакалечаны, толькі моцна спалоханы, дастаў з кішэні трохрублёўку і падаў яму:

– Ідзі выпі чакушку.

А пасля абеду давалі аванс. Па традыцыі і з прычыны здарэння мужчыны наведалі ларок. Нязменным прадаўцом там працаваў Кея. Чалавек някепскі, бо ніколі не адмаўляўся даваць напавер. І на гэты раз, бачачы, што мужчыны муляюцца, баяцца несці дадому жонкам “прарэджаны” і так невялікі аванс, выпісаў цёплай кампаніі яшчэ пару бутэлек. Да палучкі. А яе, лічы, будзе кот наплакаў: план не выцягнулі з-за частых паломак.

Хмель, адчувалася, яшчэ блукаў па галаве. Заўтра ў першую змену, так што можна збірацца і на бакавую. Але цягнула нешта ўтварыць, нібы чорт які падбухторваў. Жонка ў хляве заканчвала даіць карову. Позірк слізгануў па вешалцы з адзеннем, і думка з’явілася імгненна. Глянуўшы ў акно, ці не выйшла з хлява Лёдзя, Іван хутчэй да вешалкі, узяў жончыну хустку, завязаў на галаву. Падумаўшы крышку, зняў спадніцу і пачаў надзяваць. Але не праз галаву, як жонка, а праз ногі. Спадніца не налазіла. А часу ў абрэз. Прыклаўшы намаганне, спадніцу ўсё-такі ўсцягнуў, праўда, у адным месцы яна трэснула па шве.

Стукнулі дзверы хлява. Іван сеў за стол. У вачах вясёлае чаканне. Жонка з даёнкай у руцэ пераступіла парог хаты. Утаропілася ў незнаёмую жанчыну:

– Здрастуйце…

Паўза. Іван зарагатаў на ўсю хату.

– Цьфу на цябе, недавярак! Чаго ты выскаляешся, а адразу пазнала.

– А тваё “здрастуйце”?

Крыць не было чым. Са словамі “яшчэ хмель ніяк не вычхаецца” Лёдзя пачала працэджваць малако.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: “ЗДРАСТУЙЦЕ”

Працягваем публікацыю ўрыўкаў з новай кнігі Міколы Камароўскага "На і табе! Непрыдуманыя гісторыі"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение