03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Культура

Ці слёзы праз смех, ці наадварот

13.05.2017 09:29

3173 просмотра, 0 комментариев

Урывак з новай кнігі Міколы Камароўскага "На і табе! Непрыдуманыя гісторыі"

Працягваем публікаваць урыўкі з пакуль не выдадзенай кнігі Міколы Камароўскага. Слова ад аўтара тут. Першая глава тут, працяг першай главы тут. Як даўней свіней білі тут. Немец з перакладчыкам тут.

Вось не шанцуе нацыі:

То інфляцыя,

То дэнамінацыя…

Стагнацыя…

Фальклор

Жыві, пакуль жывецца, як бы яно там ні было.

Каторы ўжо раз перажываем дэнамінацыю. Праз даволі працяглы час перапынку зноў вярнуліся да капеек. Мацюкаецца народ, спрабуючы разгледзець лічбы на гэтых капейках. Сэканомілі, мабыць, і на каляровых металах, бо новыя капейкі пачынаюць чамусьці вельмі хутка ржавець.

Помню дэнамінацыю 1961 года. Мне тады было каля адзінаццаці гадоў. У рубля забралі адзін нуль (не тое, што цяпер – аж чатыры). Новыя невялікія купюры прайгравалі ў саліднасці ранейшым. Затое за адзін рубель можна было купіць аж сем буханак хлеба. Ды і буханка тады строга трымалася вагі – адзін кілаграм, не менш. Гэта сёння вытворцы зусім страцілі сорам, свайму нахабству не бачаць мяжы. “Лягчэюць” не толькі буханкі, а і крупы, пакеты з мукой, упакаванае масла і ўсё астатняе. Пры ранейшай – а часцей – большай цане. Нядаўна на літровай бутэльцы квасу прачытаў: “Объем 0.9 L”. Не здзівімся, калі неўзабаве літровыя і паўлітровыя слоікі стануць 900-мілілітровымі і 400-мілілітровымі адпаведна. Улада гэтага сціпла “не бачыць”. А мы, назло ўсім, усё роўна выжываем. Праўду сказаў паэт: “Жыў беларус і будзе жыць”. Але хопіць плакацца. Трэба ганарыцца і спадзявацца, што наш рубель хутка зраўняецца з самім далярам.

Вернемся, аднак, у 61-ы.

…Паехалі мы з маці ў Стоўбцы. І ў адной з крамаў у мамы ўкралі дзесяць рублёў. Новымі. Гэта сто рублёў старымі. На дваццаць пяць рублёў больш, чым бацькава месячная зарплата. Плакала маці. А я нічым не мог яе супакоіць. Яна, ашчаджаючы кожную капейку для сям’і, вельмі блізка да сэрца ўзяла прапажу. Пасля…

…Адправіліся мы з бацькам у лес дровы красці. Хаця крадзеж згадваецца ў Бібліі як адзін з вялікіх грахоў, “пазычыць” у дзяржавы ў нас грахом не лічылася: дзяржава толькі брала ў нас, а ўзамен мала што давала. Няважна, што я быў піянерам, але, як Паўлік Марозаў, бацьку “здаць” ніколі ў галаву не прыйшло б. Як толькі добра сцямнела, мы на ровары падаліся ў лес. Калясак тады, як сёння, не было, ды і на ровары цішэй: грукату менш. Можна было б выпісаць дровы ў лясніцтве, але на гэта патрэбны грошы, якіх і так мала, тым больш што вунь колькі ўкралі ў маці ў Стоўбцах. Ды яшчэ невядома, дзе дадуць табе тыя дровы, мо за светам. Да таго ж машыну наймі… Можна напрамую дамовіцца з лесніком. Тады ён ці не кожны дзень будзе наведвацца да цябе падсініць сваю губу за паслугу.

Скажу шчыра: красці – непрыемная рэч. Баішся, кажучы сённяшняй мовай, каб цябе не застукалі. Як сёння, бачу тую даўнюю начную вылазку. Я трымаю ровар, а бацька ўвязвае і пад рамай, і на раму, і на сядло абрэзкі сухастою. На багажнік узвальвае вялікі смаляк – пасячэцца на растопку. Я ледзь трымаю ровар. Можна ехаць. Паехалі. Бацька рулюе, я папіхаю ззаду. Быццам бы, як казаў Міхаіл Сяргеевіч, працэс... Але… Нечакана ровар рэзка нібы прысеў. Задняе кола склалася папалам. Вынік яўнага перагрузу. Давялося распакоўваць увязаныя дровы. Бацька спрабуе разагнуць кола, крыху яму гэта ўдаецца. Пакідаем мінімум сушняку пад рамай і са скрыгатам (вобад трэцца аб вілку) дабіраемся да хаты. Са стратамі, малым эфектам, але не папаліся.

…Карову трэба нечым карміць зімой. Не нечым, а сенам. А сена таго давалі – воз накосіш, не больш. Калі ж выпадзе твая дзялка на грудах, то і касіць няма чаго. Таму карову кармілі ў асноўным высушаным пустазеллем. Агарод праполаты ўжо не адзін раз. А за агародам – калгасная кукуруза. Пустазелля там шмат, толькі рві. Мы, дзеці, і рвалі. Закінеш за плечы ношку, што ледзь падняць, прыцягнеш дадому на папар сушыцца і ў чарговы рэйс. Чарговы рэйс скончыўся нявесела: дарогу перагарадзіў брыгадзір. Вытрас усё змесціва посцілак на пыльную дарогу, накрычаў, сказаў, што напіша пратакол. А ў тых жа посцілках ніводнага кукурузнага лісточка, ніводнага пачатка. Плачам мы з сястрой, страшна нам стала. Што будзе дома! Брыгадзір быў добра выпіўшы (цвярозым яго ніхто ніколі не бачыў). Сказаў, што зараз паедзе разбірацца з нашымі бацькамі. Пачаў заводзіць свой “Каўровец”, а той нават не чмыхае. Вельмі перагрэты, аж трубы пасінелі. Справа ў тым, што абцяжараны гарэлкай брыгадзір заўсёды ездзіў асцярожна – на першай перадачы, рэдка пераходзіў на другую. Бедны матор пераграваўся. Чакаць, пакуль ён астыне, доўга. Трэба конскія сілы астудзіць. Але як? Брыгадзір расшпільвае шырынку і, не саромеючыся нас, дзяцей, пачынае паліваць струменем рухавік. Шыпенне, “водар” на ўсё кукурузнае поле. Перагрэтая галоўка цыліндра не развальваецца толькі таму, што паліваецца не халоднай вадой, а даволі-такі цёплай вадкасцю. З шырынкі.

Дома працягваем плакаць і расказваць. Маці божкае. Бацька пагладзіў нас абодвух па галаве:

– Адальюцца ім вашыя слёзы.

Але…

Не адліліся. Мы то дажываем. А дзецям жыць і сваіх дзяцей гадаваць. Як і нам, у калгасе? Праўда, вялікім. У самым цэнтры Еўропы.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ці слёзы праз смех, ці наадварот

Урывак з новай кнігі Міколы Камароўскага "На і табе! Непрыдуманыя гісторыі"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение