Стаўшы ўжо традыцыйным фестываль "у госці да лепельскага цмока" мае непасрэднае дачыненне да Оршы. Перш за ўсё таму, што "існаванне" лепельскага цмока апісаў у рамане "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" наш зямляк Уладзімір Караткевіч. Менавіта гэты твор натхніў аўтараў ідэі стварыць з цмока турыстычны брэнд рэгіёна. У выніку, у гэтым годзе міжнародны фестываль міфалогіі ў Лепелі пройдзе ўжо трэці раз. І кожны год на фестывалі выступаюць аршанцы і кожны год на фестываль прыязжаюць гледачы з Оршы (ехаць не так ужо і далёка).
У гэтым годзе аршанцаў на фэсце будзе яшчэ больш: у 14-00 у музычнай частцы мерапрыемства выступіць амаль што аршанскі гурт "Лепшы квас", а 16 гадзіне выступіць гурт «Нarmonic Style Project», а а 18-30 на фестывале пройдзе "Спеўны сход" з Сяржуком Доўгушавым.
Гледачоў з Оршы таксама стане больш, у гэтым годзе з нашага горада быў арганізаваны бас-тур. Прычым, без рэкламы аўтобус на фестываль з Оршы быў запоўнены цалкам за тры дні.
Праграма фестываля цалкам:
11:00-11:20 Вітальнае слова арганізатараў.
11:20-12:00 Прэзентацыі ўдзельнікаў фестывалю
.12:00-13:00 Маладзёвы этна-праект «Патрыцыя-Гарэза» і іншыя юныя дараванні.
13:00-13:30 Фольк-этна гурт «Малала».
13:30-14:00 Фальклорны гурт «Варган» (г. Полацк)
14:00-14:40 Музычны гурт «Лепшы квас». Сучасная музыка ў стылі поп-панк-рок.
14:40-15:20 Поп-рок гурт «Тутэйшыя».
15:20-16:00 Дуэт «Агата» – новая музыка ў спалучэнні беларускага фальклору, еўрапейскага этна-джаза і лаціна-амерыканскага танга.
16:00-16:40 Гурт «Нarmonic Style Project»
16:40-17:40 Аўтарскія песні на словы беларускіх паэтаў. Спявае Зміцер Вайцюшкевіч.
17:40-18:30 Фольк-рок гурт «Рокаш».
18:30-19:00 «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым.
19:00-20:30 Легенда беларускага фольку Алег Хаменка і гурт «Палац».
20:30-22:00 Вітаем гасцей з Украіны! Гурт «TaRuta»
Таксама акрамя асноўнай праграмы на фестывалі будуць дзейнічаць інтэрактыўныя тэматычныя зоны:
— дзіцячы пагорак (казкі, гульні, спектаклі, забаўлянкі ад казачніцы Ларысы Рыжковай і гурта «Калыханка»),
— танцавальная лагчына (майстар-класы па музыцы, спевах, танцах і не толькі),
— прэзентацыя кнігі «Кулінарная спадчына Лепельшчыны» (15.00),
— даліна майстраў,
— кулінарны востраў,
— турыстычная пабярэжжа.
— шоу паветраных змеяў.