15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-2

3 м/с

1004 гПа

21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

5 м/с

1006 гПа

Орша, Культура

Да 1155-годдзя Полацка і Дня пісьменства

30.08.2017 15:12

3941 просмотр, 0 комментариев

Полацк і Орша: старонкі гісторыі ад гісторыка Віктара Лютынскага

Заўсёды цікава даследаваць сувязі роднага горада з іншымі народамі, краінамі, знакамітымі людзьмі. Цесныя сувязі мае Орша і з некаторымі гарадамі свету. “Там палова Оршы жыве”, – напісаў некалі Уладзімір Караткевіч пра Санкт-Пецярбург (Ленінград). Можна знайсці шмат “нітачак”, якія звязваюць наш горад з Масквой і Мінскам, Віцебскам і Смаленскам. Трывалыя і ўзаемна карысныя сувязі мае горад з гарадамі-пабрацімамі – французскім Воз-ан-Вленам, італьянскім Бандэна, балгарскім Пернікам ды іншымі. Але сёння размова пра Полацк – “бацьку гарадоў беларускіх”. Няма тут чаго і жартаваць, бо менавіта для Оршы ён як раз і быў “бацькам”. Ну а потым, калі абодвум гарадам пераваліла ўжо за 900 год, яны пачалі паміж сабой спаборнічаць. Але, усё па парадку.

Ад Полацка пачаўся свет...

Некалі наша першая дзяржава Русь атрымала ў варагаў ўласную назву “Гардарыка” – краіна ўмацаваных гарадкоў. Аднім з цэнтраў яе быў Полацк. Як раз праз нашы землі прайшоў славуты гандлёвы шлях “з варагаў у грэкі”. Мэтай жа падарожжаў варагаў-купцоў быў Канстанцінопаль – найбуйнейшы цэнтр тагачаснага свету, сталіца магутнай Візантыі. Галоўным аб’ектам гандлю шведаў былі рабы, якіх абменьвалі на серабро. Невыпадкова скарбы куфіцкіх дырхемаў (сярэбраных манет, якія чаканіліся на Блізкім Усходзе ў ХІ-Х стагоддзях) былі знойдзены на ўзбярэжжах Дзвіны і Дняпра, на тэрыторыі Аршаншчыны ды суседніх Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага і Лёзненскага раёнаў. “Паступова, на працягу стагодзьдзяў, – зазначае вядомы беларускі гісторык Андрэй Катлярчук, – скандынаўская палітычная эліта асыміліравалася ў славянскім асяродзьдзі. Тутэйшыя абшары, населеныя ўсходнімі славянамі, атрымалі назву Русь і вызналі праваслаўе. Вынікам стаў своеасаблівы скандынаўска-славянскі сымбіёз”. Першая гістарычная дзяржава на беларускіх землях – Полацкае княства – было створана вікінгам Рангвальдам (Рагвалодам). Ён і паклаў пачатак дынастыі полацкіх князёў. З таго часу лічыцца цяпер пачатак беларускай дзяржаўнасці. Менавіта ў гонар яе будзе сёлета адкрыты ў Полацку помнік беларускай дзяржаўнасці. Прыемна, што яго аўтарм з’яўляецца ўраджэнец Оршы, а цяпер мінскі скульптар Уладзімір Піпін.

Помнік «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці». Скульптар У. Піпін

Як мяркуюць гісторыкі, для забеспячэння кантролю і абароны Полацкае княства заснавала ў ХІ стагоддзі шэраг невялікіх гарадзішчаў-умацаванняў. Сярод іх ва ўсходнім накірунку была і Орша.

Захоп Усяслава Брачыславіча з сынамі “на Рши у Смолиньска” і затачэнне яго ў поруб у Кіеве. З мініяцюры Радзівілаўскага летапісу. XV ст.

Менавіта з дзейнасцю аднаго з нашчадкаў Рагвалода полацкага князя Усяслава Чарадзея (1041-1101) звязана першае ўпамінанне нашага горада (1067 год) на старонках летапісу “Аповесць мінулых гадоў”. З полацкіх князёў яшчэ да нас “спрычыніўся” Рагвалод Барысавіч. Бо менавіта па ягонаму загаду 7 мая 1171 года на велізарным валуне, што ляжаў непадалёку ад Оршы, быў выбіты крыж і надпіс. З’явіўся, такім чынам, унікальны Рагвалодаў камень, які стаў потым адной са святыняў беларускага народа. На жаль, выдатны помнік нашай гісторыі і культуры быў знішчаны ў 1936 годзе. Магчыма, некалі з’явіцца і яго дакладная копія з пабудаванай над ёю царквой... Разам з полацкімі ваярамі мужна змагаліся аршанцы 15 ліпеня 1410 года на Грунвальдскім полі ў найвялікшай бітве з тэўтонцамі. Разам з віцебскімі і полацкімі мяшчанамі аршанцы ў 1623 годзе арганізавалі забойства уніяцкага архібіскупа Язафата Кунцэвіча. За гэта, дарэчы, больш пацярпела паўночная сталіца – Віцебск пазбавілі магдэбургскага права, зруйнавалі яго сімвал – ратушу. Аршанцам ды палачанам неяк гэтае злачынства сышло з рук. Цесныя сувязі былі наладжаны і паміж езуіцкімі калегіумамі, што існавалі ў нашых гарадах з XVІI па ХІХ стагоддзі. Менавіта Полацк напрыканцы XVIІІ стагоддзя становіцца сусветнай сталіцай езуітаў. Лёс шмат каго з выпускнікоў ды выкладчыкаў абодвух устаноў звязаны і з Оршай, і з Полацкам. У тэатры пры Полацкім калегіуме ставіліся п’есы са знакамітага “Аршанскага кодэкса”, датаванага канцом XVIІ стагоддзя. А ў аршанскім калегіуме вучыліся па падручніках, надрукаваных у полацкай езуіцкай друкарні. Уладзімір Караткевіч пісаў: “Якімі б метадамі яны (езуіты – В.Л.) ні карысталіся, як бы мы тыя метады ні ненавідзелі – манахі гэтага ордэна былі аднымі з самых адукаваных людзей сярэдневякоўя. Прафесія абавязвала”.

«Нічога падобнага Орша ніколі не бычыла…»

«Гісторыя мошчаў святой Еўфрасінні – іх зварот на Бацькаўшчыну, блуканні па пакутах у гады “ваяўнічага атэізму” і канчатковае вяртанне ў Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр – бадай, не менш цікавая, як само жыццё асветніцы”, – піша вядомы беларускі пісьменнік, ураджэнец Полацка Уладзімір Арлоў. Нагадаю, што Еўфрасіння Полацкая (Прадслава, 1104 або 1110 ? – каля 1167 або 1173) была дачкой полацкага князя Святаслава, унучкай Усяслава Чарадзея. У 12-гадовым узросце выбрала служэнне Богу. Стала першай вядомай нам жанчынай-кнігапісцам. Заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры. Пры жаночым была адкрыта школа. Па яе заказе майстар Лазар Богша ў 1161 годзе зрабіў крыж, якія цяпер лічыцца найвялікшай хрысціянскай і гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. На схіле жыцця здзейсніла рэлігійны подзвіг – наведала Святую землю – Іерусалім, дзе і памерла. Адной з першых жанчын ва ўсходніх славян у 1547 годзе абвешчана святой. Вернікі лічаць Еўфрасінню Полацкую нябеснай заступніцай беларускай зямлі. У 1187 года мошчы Святой Еўфрасінні Полацкай былі вывезены з Іерусаліму, якому пагражалі мусульмане, і знайшлі пакой у дальніх пячорах Кіеўскага Пячорскага манастыра. Там рэліквія спачывала болей за сем стагоддзяў. Некалькі дзесяцігоддзяў налічвае гісторыя з пераносам мошчаў заступніцы Беларусі ў яе родны горад. Трэба адзначыць, што расійскія свецкія і царкоўныя ўлады былі супраць вяртання рэліквіі, бо добра ведалі, што здаўна Еўфрасінню Полацкую шанавалі як сваю святую акрамя праваслаўных і беларускія каталікі, і прыхільнікі гвалтоўна скасаванай царызмам Уніі. Разам з тым, шматлікія просьбы аб пераносе мошчаў Прападобнай Еўфрасінні працягваліся. І, нарэшце, цар Мікалай ІІ згадзіўся даць аўгусцейшы дазвол. Для перавозу мошчаў былі прызначаны дзяржаўныя параходы: для самой рэліквіі – “Галавачоў”, для асобаў, якія яе суправаджалі, – “Кіеў” і “Аляксандраўск”. 22 красавіка 1910 года пад спевы трапара ў гонар Святой Еўфрасінні караблі адышлі ад кіеўскага берага і пачалі сваё ўрачыстае падарожжа. Флатылія з мошчамі праплыла па Дняпры ад Кіева да Оршы 695 вёрстаў, паўсюдна сустраканая мноствам вернікаў. Нарэшце, 3 мая параходы прыбылі ў Оршу. Газета «Полоцкие епархиальные ведомости» 9 мая паведамляла ў рэпартажы: “Раніцай 3 мая ў 10 гадзін параход са Святымі Мошчамі прыбыў у Оршу, апошні пункт плавання іх. Тут была наладжана сустрэча Святых Мошчаў Прападобнай Еўфрасінні, не менш урачыстая, як у горадзе Магілёве. Сонм духавенства на чале з Магілёўскім Прэасвяшчэнным Стэфанам, дзясяткі тысяч народу, які сабраўся з усяго наваколля – усё гэта ўяўляла незвычайна велічную карціну, дастойную пэндзля мастака. Нічога падобнага Орша ніколі не бачыла”. Пасля сустрэчы святыя мошчы былі пастаўлены ў Свята-Васкрасенскі сабор для пакланення, якое працягвалася безперапынна ўвесь дзень і ўначы.

Ільінская царква і параходная прыстань. Фота пачатку ХХ ст.

На наступны дзень пасля літургіі і малебна святыя мошчы на руках былі вынесены з сабора, і працэсія накіравалася па вуліцы Пецярбургскай у бок Віцебска. Працэсія са святыней, суправаджаемая і сустракаемая тысячамі вернікаў пешшу накіравалася на бацькаўшчыну Святой Еўфрасінні, у горад Полацк.

Свята-Васкрасенскі сабор і Пецярбургская вуліца. Фота пачатку ХХ ст.

Прабыванне мошчаў Еўфрасінні Полацкай у Оршы стала значнай падзеяй ў жыцці ціхага павятовага горада, пакінула незабыўны след у памяці аршанцаў. Магчыма, у тыя гады з’явіліся ў нашых храмах абразы Прападобнай Еўфрасінні. Цудоўны вышыты абраз Святой Еўфрасінні пакінула ўсім нам і выдатная аршанская мастачка Валянціна Янкоўская.

Абраз “Святая Еўфрасіння Полацкая”. Аўтар В. Янкоўская

Працяг артыкула заўтра

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Да 1155-годдзя Полацка і Дня пісьменства

Полацк і Орша: старонкі гісторыі ад гісторыка Віктара Лютынскага

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение