00:00

+8

2 м/с

997 гПа

03:00

+7

2 м/с

998 гПа

06:00

+6

4 м/с

999 гПа

09:00

+6

4 м/с

1001 гПа

12:00

+7

5 м/с

1003 гПа

Орша, Культура

Орша – Юбілеі 2018 года (+фота)

01.01.2018 07:49

4676 просмотров, 1 комментарий

Што аршанцы змогуць адсвяткаваць у новым годзе

395 год з часу пачатку будаўніцтва Куцеінскага Свята-Богаяўленскага мужчынскага манастыра (1623).

Куцеінскі Свята-Богаяўленскі манастыр. З малюнака Дз.Струкава. 1864 г.

370 год з часу адкрыцця ў Куцеінскім Свята-Богаяўленскім мужчынскім манастыры брацкай школы (1648).

325 год з часу стварэння ў езуіцкім калегіуме рукапіснага зборніка драм і інтэрмедый, вядомага цяпер як “Аршанскі кодэкс”(1693).

Старонка “Аршанскага кодэкса”.

250 год з часу асвячэння касцёла ў Аршанскім францысканскім кляштары (1678); разбураны ў 1969 г.

Касцёл Святога Антонія. Фота 1930-х гг.

155 год з часу паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У Оршы па прыгавору ваеннага суда “за сфарміраванне ў Аршанскім павеце Магілёўскай губерні мяцежнай шайкі і начальстванне над ёй” растраляны кіраўнік паўстанцкіх атрадаў Аршанскага павета паручнік Ігнат Мартынавіч Будзіловіч (28.8.1863).

150 год з дня нараджэння Панцеляймона Мікалаевіча Лепяшынскага (12.3.1868-30.9.1944), дзеяча рэвалюцыйнага руху, публіцыста, пісьменніка, педагога, доктара гістарычных навук; у 1917 г. гарадскога галавы Оршы, ганаровага старшыні Аршанскага ВРК. Імем Панцеляймона Лепяшынскага названа вуліца ў Оршы.

П.М. Лепяшынскі.

145 год з часу закладкі ў Оршы гарадскога парка (1873).

120 год з часу пабудовы мураванай Свята-Ільінскай царквы (1898).

Свята-Ільінская царква. Фота С. Сляпцова.

115 год з дня адкрыцця ў Оршы Аляксееўскай жаночай гімназіі (1.7.1903).

100 год з часу леваэсэраўскага паўстання ў Оршы (5-7.81918).

100 год з часу здымак хранікальнай кінастужкі “Бежанцы ў Оршы” (1918).

Кадр з кінастужкі.

100 год з дня заканчэння Першай сусветнай вайны (11.11. 1918).

100 год з дня напісання ў Оршы Янкам Купалам верша “Спадчына” (19.11.1918).

Рукапіс верша “Спадчына”.

95 год з дня нараджэння Віктара Аляксандравіча Грамыкі (1.1.1923), беларускага жывапісца, педагога, народнага мастака Беларусі, ганаровага акадэміка НАН РБ, прафесара. У 1920-пачатку 1940-х гг. жыў у Оршы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, аўтар кнігі ўспамінаў “Вясёлка над дарогай”. Імем Грамыкі названа Аршанская мастацкая галерэя.

В.А. Грамыка. Фота аўтара. 2009 г.

95 год з дня нараджэння Антона Сцяпанавіча Юрчанкі (17.1.1923-9.5.1994), Героя Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення Оршы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ганаровага грамадзяніна Оршы.

90 год з дня нараджэння ў Оршы Сяргея Міхайлавіча Вакара (27.8.1928-16.6.1998), беларускага скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

90 год з дня нараджэння ў Оршы Уладзіміра Пятровіча Пакроўскага (19.8.1928-14.3.1987), сувязіста, Героя Сацыялістычнай Працы. Імем Уладзіміра Пакроўскага названа вуліца ў Оршы.

90 год з дня нараджэння ў Оршы Барыса Пятровіча Захарчэні (1.5.1928 -10.4.2005), расійскага вучонага ў галіне фізікі, акадэміка Расійскай АН, лаўрэата Ленінскай і Дзяржаўнай прэміі СССР. Жыў і працаваў у Ленінградзе (Санкт-Пецярбургу). Імем Захарчэні названа малая планета Сонечнай сістэмы.

Б.П. Захарчэня.

90 год з дня нараджэння ў Оршы Зоі Васільеўны Асмалоўскай (1.3. 1928-30.4.2012), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі.

З.В. Асмалоўская.

85 год з дня нараджэння ў Оршы Зінаіды Якаўлеўны Мажэйка (6.12.1933-8.3.2014), беларускага этнамузыколага, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, доктара мастацтвазнаўства, члена Саюза кампазітараў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

З.Я. Мажэйка.

85 год з часу адкрыцця ў Оршы масласырзавода (1933).

80 год з дня ўваходжання Оршы ў склад Віцебскай вобласці (20.2.1938).

80 год з дня нараджэння ў Оршы Леаніда Ігнатавіча Трушко (4.3. 1938-10.1.2010), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі (1996), у 1961-66 гг. удзельніка мастацкай самадзейнасці (Аршанскі народны тэатр Палаца культуры льнокамбіната), з 1967 г. працаваў ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім Я. Коласа.

80 год з дня нараджэння ў Оршы Аляксандра Сцяпанавіча Янкоўскага (15.6.1938), беларускага мастака, педагога, аўтара мастацкага вырашэння сучасных герба і сцяга Оршы.

80 год з дня нараджэння ў Оршы Аляксандра Васільевіча Сцепаненкі (5.10.1938-15.2.2005), беларускага вучонага ў галіне апрацоўкі металаў, акадэміка НАН Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

80 год з дня нараджэння ў Оршы Тамары Георгіеўны Ігнацьевай (4.12.1938), краязнаўцы, музеязнаўцы, аднаго з рэдактараў і ўкладальнікаў гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Орша і Аршанскі раён”.

75 год з дня прысваення Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву звання Героя Савецкага Саюза (пасмяротна) (7.3.1943).

К.С. Заслонаў.

70 год з часу адкрыцця ў Оршы Мемарыяльнага музея Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава (1948). У 2016 г. будынак музея знесены.

60 год з часу адкрыцця ў Оршы сярэдняй школы №9 (1958).

60 год з часу адкрыцця гасцініцы “Орша” (1958).

50 год з дня пачатку заняткаў у новым будынку Аршанскага тэкстыльнага тэхнікума (цяпер Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж) (30.4.1968).

Будынак каледжа. Сучаснае фота.

50 год з часу распрацоўкі і зацверджання Генеральнага плана горада Оршы (1968).

45 год з часу ўстанаўлення пабрацімскіх сувязей паміж Оршай і французскім горадам Воз-ан-Вленам (1973).

40 год з дня адкрыцця Памятнага знака ў гонар вызваліцеляў Оршы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (10.10.1978).

Памятны знак вызваліцелям Оршы. Сучаснае фота.

30 год з часу стварэння маладзёжна-пошукавага клуба “Русічы” (1988).

Эмблема клуба.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Орша – Юбілеі 2018 года (+фота)

Што аршанцы змогуць адсвяткаваць у новым годзе

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение