00:00

+9

4 м/с

995 гПа

03:00

+9

3 м/с

994 гПа

06:00

+8

4 м/с

993 гПа

09:00

+10

5 м/с

992 гПа

12:00

+11

7 м/с

990 гПа

Орша, Культура

Аддзел без культуры

31.01.2018 07:18

5483 просмотра, 71 комментарий

Сяржук Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі хочуць выступіць у Оршы з новай праграмай, але ідэолагі ў трэці раз адмяняюць канцэрт.

Кожны, хто пражыў у Оршы хаця б дзясятак гадоў, з лёгкасцю скажа, калі ў горадзе было больш разнастайнасці ў культурніцкіх падзеях. Натуральна, раней, а не цяпер. У папярэднія гады ў Оршы ладзіўся шэраг канцэртаў розных беларускіх выступоўцаў, музей Уладзіміра Караткевіча сапраўды быў месцам, якое прымала дзясяткі таленавітых беларускіх творцаў, былі іншыя пляцоўкі, дзе аршанцы маглі пабачыць, паслухаць узоры ўнікальнай нацыянальнай культуры. Акрамя таго, для моладзі ладзіліся металатэкі, ды й нават поп-канцэрты былі больш разнастайнымі.

Але ўжо некалькі гадоў, як у Оршы мастацтва апынулася ў абсалютным заняпадзе. Дзеячы беларускай культуры калі і прыязджаюць у горад, дык выступаюць на прыватных пляцоўках, - дзяржаўныя для іх строга зачыненыя. У Гарадскім цэнтры культуры, адрамантаваным, дарэчы, за кошт аршанскіх падаткаплацельшчыкаў, выступаюць малавядомыя поп-выканаўцы і састарэлыя расейскія гумарысты. На іх канцэрты нярэдка раздаюць бясплатныя квіткі, купленыя за грошы адлічэнняў на дзяржаўныя прафсаюзы. А яшчэ прыязджаюць выканаўцы турэмнага “блатняку”, які чамусьці ўзялі за моду называць “шансонам”. Адзін з тых, каму прадаставілі галоўную сцэну Оршы, у 2017 годзе стаў Віктар Каліна, вядомы сваім непрыхаваным хамствам і падтрымкай сепаратыстаў з так званай ДНР. У шэрагу песень Каліна праслаўляе вайну і так званы “рускі мір”, акупацыю чужых земляў, але пры гэтым кіраўніцтва раённага аддзелу ідэалогіі, культуры і па справах моладзі, асабіста ў асобе Ганны Святловай (фота з сацыяльных сетак) не бачыць нічога кепскага ў выступе такіх людзей у самым цэнтры Оршы. Стаўленне да беларускай культуры з боку гэтай чыноўніцы цудоўна ілюструе тое, што ў 2016-м яна ўбачыла бел-чырвона-белы сцяг у звычайным беларускім арнаменце, якім была аздоблена сцэна Гарадскога цэнтра культуры.

У той жа час прызнаныя ў свеце выступоўцы знаходзяцца ў негалосных “чорных спісах”. Прычым гэта не ўсебеларускія спісы, а менавіта аршанскія. Кіраўніцтва, прызначанае ў Оршу, пільна сочыць за тым, каб ніхто з прадстаўнікоў нацыянальнай культуры ў горадзе не выступаў. Сяржук Доўгушаў (на фота) – саліст Дзяржаўнай філармоніі, чалавек, які з гастролямі наведваў Чэхію, ЗША, Польшчу і іншыя краіны свету. Ён выступае з песнямі, якія паказваюць багацце беларускага фальклору і на Радзіме. На люты з баяністам Аляксандрам Ясінскім запланаваны тур па Беларусі. І толькі ў адным месцы ёсць праблема з выступам – у Оршы. Сяржук Доўгушаў у нядаўнім інтэрв’ю нашаму сайту не хаваў, з якой цеплынёй ён ставіцца да аршанскай публікі. Гэта нездарма, калі ўлічыць, што спявак родам з вёскі Тарчылава Вусценскага сельсавету, што пад Оршай.

Здзіўленне выклікае тое, што ў творчасці Доўгушава і Ясінскага няма нейкай палітыкі, пра якую так любяць казаць аршанскія ідэолагі. У песнях выкарыстоўваюцца вершы славутых паэтаў Анатоля Сыса і Уладзіміра Караткевіча. У Оршы, Барані, Балбасаве, Тарчылаве і іншых мясцінах Аршаншчыны жыве нямала прыхільнікаў творчасці Сержука Доўгушава. Яшчэ ў снежні канцэрт з прэзентацыяй альбома “Дарогі” планаваўся ў Гарадскім цэнтры культуры. Не паспелі надрукаваць афішы, як установа спаслалася на нейкія праблемы і адмовілася прымаць канцэрт. Затым была другая спроба, канцэрт быў запланаваны на 9-га лютага на 19:00. Але і тут ГЦК даў “задні ход”, у раскладзе ўстановы знянацку апынуліся новыя і, верагодна, “больш цікавыя” мерапрыемствы.

Урэшце, у справу ўмяшаўся дырэктар Белдзяржфілармоніі, які дапамог з пошукам новага месца, ім аказалася Дзіцячая школа мастацтваў №2. Разам з месцам змяніўся і час пачатку імпрэзы – 16:00. Зноў былі пушчаныя сродкі і час на друк афішаў, на невялічкую рэкламу канцэрту, але пад вечар 30-га студзеня без тлумачэння прычынаў канцэрт адмянілі ў трэці раз! Няўцямныя словы пра нечаканы візіт пажарных у будынак не варта разглядаць за якую-кольвечы паважную прычыну адмены.

Кіраўніцтва ДШМ № 2 адмовілася каментаваць прычыны адмены. Сяржук Доўгушаў падкрэслівае, што Орша – адзіны горад, дзе адмяняюць яго выступы, і называе сітуацыю здзекам. У 2016 нечакана адмянілі ягоны выступ у музеі Караткевіча, які на той момант перастаў быць паўнавартасным асяродкам беларускай культуры. Цяпер тройчы адмяняецца канцэрт ужо ў 2018 годзе, але на іншых пляцоўках. Ганну Святлову такі здзек з культуры, відавочна, задавальняе. А вось ці радыя простыя аршанцы таму, што аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі прыкладае ўсе намаганні, каб падмяніць сапраўды вартых артыстаў на канцэрты другога гатунку?

P.S. Людзі, якія займаюцца арганізацыяй канцэрту ў Оршы, спадзяюцца, што месца для выступу ў горадзе ўдасца адшукаць. А самі Сяржук Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі (на фота зверху) не пакідаюць веры ў тое, што прыедуць і выступяць перад публікай на роднай для вакаліста Аршаншчыне.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Аддзел без культуры

Сяржук Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі хочуць выступіць у Оршы з новай праграмай, але ідэолагі ў трэці раз адмяняюць канцэрт.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение