У міжнародны дзень роднай мовы - 21 лютага - Аршанская арганізацыя "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" запрашае ўсіх ахвотных на круглы стол па пытанні пашырэння ўжывання беларускай мовы ў рэгіёне. Плануецца, што будзе абмеркаваны як сёняшні стан мовы, так і перспектывы. Будзе напрацаваны план работы для грамадскіх арганізацый, а таксама прапановы да ўладаў.
Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: вул. Камсамольская д. 16, кв. 4. Пачатак а 17-30