22 траўня 2018 г. адбудзецца сустрэча са стваральнікамі і аўтарамі кнігі, прысвечанай 100-годдзю Беларускай народнай рэспублікі "Іх звала Беларусь святая", Станіславам Рудовічам, Валерыем Герасімавым, Міколам Люцко.
У анатацыі да выдання гаворыцца: Паважаны чытач, ты можаш не браць гэтую кнігу ў рукі толькі ў наступных выпадках: калі ты не беларус, не важна-па пашпарце, у генах, па крыві ці ў душы; калі ты супраць існавання вольнай і суверэннай дзяржавы Беларусь; калі матчына мова, родная культура і гісторыя табе нецікавыя.
Усім астатнім будзе карысна даведацца, як 100 гадоў таму адраджалася беларуская дзяржаўнасць. Спалучэнне ўзнёслага захаплення і гонару за сваю Бацькаўшчыну разам з навуковымі фактамі,праверанымі ў архівах, - вось што хацелі давесці аўтары.
Сустрэча адбудзецца а 18.00 па адрасе вул.Камсамольсая 16-4. Жадаючыя змогуць набыць кнігу з аўтографамі аўтараў. Уваход свабодны.