Фестываль "У госці да Лепельскага Цмока" праходзіць ужо пяты год. І за выключэннем самага першага фэсту, аршанцы штогод прысутнічаюць на мерапрыемстве, прычым колькасць людзей, якія прыязжаюць да Цмока з Аршаншчыны з кожным годам павялічваецца. Сёння ёсць магчымасць паехаць вялікім турыстычным аўтобусам.
Паездка не камерцыйная і арганізоўваецца грамадскімі актывістамі, таму кошт праезда ў абодва бакі складае ўсяго 10 рублёў. Пры гэтым, адзін дарослы, які аплоціць праезд за сябе можа ўзяць з сабой бясплатна дзіцёнка да 14 год. Тым больш, што ў гэтым годзе арганізатары фестывалю абяцаюць вялікую праграму для дзяцей з інтэрактыўнымі гульнямі ад вядомага актора і драматурга Васіля Дранько-Майсюка.
Дарослым таксама будзе чым заняцца: вялікая музычная і танцавальная праграма з удзелам выканаўцаў з Эстоніі, Польшы, Расіі (беларускі клуб "Крывічы"). Таксама ў музычнай частцы выступяць гурт "Рэха" з самым цёмнаскурым беларусам Андрусём Такіндангам на вакале, гурт НагУаль і Зьміцер Вайцюшкевіч. На працягу дня на фестывалі будуць працаваць "Кулінарны востраў" з рознымі дэгустацыямі і "Даліна майстроў" з продажам вырабаў рамеснікаў і майстар-класамі.
Фестываль адбудзецца 18 жніўня
Запісацца ў паездку можна па тэлефоне: +375-29-2971292 Дзяніс.