Кніга "Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча" з'явілася ў друку раней, у 2014 годзе, у выдавецтве "Чатыры чвэрці". Аўтар Дзяніс Марціновіч ужо шмат гадоў займаецца даследваннем біяграфіі Уладзіміра Караткевіча, а ў прыватнасці, уплывам жанчын на яго творчасць і паводзіны. У 2012 годзе ім была выдадзена кніга "Донжуанскі спіс Караткевіча". Выданне "Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча" была фактычна працягам даследвання. Цяпер настаў час яе перавыдання. Як зазначыў сам аўтар, у другім перавыданні 15 жанчын, звязаных з Уладзімірам Сямёнавічам, у першым выданні было 13.
Дзяніс Марціновіч заяўляе, што ў новай кнізе ёсць нямала новай інфармацыі і сапраўдныя сенсацыі. За кнігу ён падзякаваў людзям, якія дапамаглі з выданнем, а менавіта Сяргею Макарэвічу і Андрэю Янушкевічу.
Кніга анансуецца такім чынам:
Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа»? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім»?
У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», якая была істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Першая частка кнігі ўяўляе даследаванне, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства. Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.
Набыць кнігу "Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча" можна па спасылцы за 4 беларускія рублі.