15:00

-0

10 м/с

984 гПа

18:00

-0

9 м/с

984 гПа

21:00

-1

9 м/с

984 гПа

00:00

-3

10 м/с

982 гПа

03:00

-4

10 м/с

981 гПа

Беларусь, Культура

Караткевічу — 88!

27.11.2018 11:32

3584 просмотра, 9 комментариев

Па ўсёй краіне адзначалі дзень нараджэння вялікага аршанца (+ фота).

У дзень 26-га лістапада споўнілася б 88 гадоў вядікаму беларускамі пісьменніку Уладзіміру Караткевічу. Штогод без выключэння гэтая дата святкуецца рознымі арганізацыямі і людзьмі. Прычым, варта з прыемнасцю адзначыць, Караткевіч — тая асоба, якая мірыць дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі. Славутага аршанца ўспамінаюць і чытаюць ягоныя творы перад публікай у бібліятэках, разнастайных цэнтрах, крамах нацыянальнай сімволікі, каля помнікаў. У Оршы шанавальнікі творчасці Уладзіміра Караткевіча сабраліся спачатку ў прыдняпроўскім парку, каб ускласці да помніка кветкі і прачытаць ягоныя творы. Затым кветкі ўсклалі і да гарэльефа, што знаходзіцца ў пачатку вуліцы Леніна. Аднак падобнымі традыцыйнымі акцыямі справы не абмежаваліся. Адбылося ўсталяванне шыльды на вуліцы Караткевіча, 19. Гэта звычайная шыльда з адрасам, аднак выкананая на беларускай мове. На дадзены момант яна пакуль адзіная, выкананая на роднай мове на дадзенай вуліцы, ды і адна з нешматлікіх беларускамоўных ва ўсім горадзе.

Акрамя таго, увечары 26-га лістапада ў Гарадскім цэнтры культуры Оршы адбыўся канцэрт аркестра Міхаіла Фінберга. Салістамі выконваліся песні на вершы Уладзіміра Караткевіча, а ў залі быў аншлаг.

У Віцебску, дзе стаіць яшчэ адзін помнік Караткевічу, таксама ўскладалі кветкі і чыталі вершы ля помніка. Прычым віцябляне пакінулі аркушы з вершамі Караткевіча каля помніка, каб тыя, хто будзе праходзіць міма, прачытаў ягоныя радкі і натхніўся ці паразважаў пра Радзіму.

Таксама віцебскі Арт-паб "Торвальд" зрабіў 26-га лістапада днём памяці Караткевіча, быў паказаны аўтабіяграфічны фільм, а пасля стужка "Хрыстос прызямліўся ў Гародні".

Ушанавалі пісьменніка кветкамі і ў Менску, дзе стаіць помнік маладому Уладзіміру Сямёнавічу. Акрамя таго, у сталіцы выпусцілі ўнікальныя кубачкі з беларускімі пісьменнікамі, у тым ліку з Уладзімірам Караткевічам. Пастаралася "Арт Сядзіба".

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Последние новости

Сколько нужно зарабатывать в Орше, чтобы жить комфортно?

Обсуждение новости: Караткевічу — 88!

Па ўсёй краіне адзначалі дзень нараджэння вялікага аршанца (+ фота).

Вельмі добра, што такое не забываецца, трэба ўшаноўваць такіх люзей і іх творчасць, тым больш, што ен вельмі вядомы ў ваўсім свеце, сваімі творамі ...

текила

- не буду злараднічаць, але ва ўсім свеце сваіх не ведаюць, а пра замежных тэм больш, у свеце не ведаюць дзе ёсць такая Беларусь, вы зможаце назваць усе краіны якія ўваходзяць у ЕС, або пералічыць усе штаты ў ЗША, і самае простае вы зможаце назваць парадак размяшчэння каляровых гам і арнаменту на дзяржаўным сцягу РБ.

Caша Фу гас

Ён майстра мастацкага слОва,

Властями обласкан много он раз,

Он получше чем Дарья Донцова,

Но, чуть похуже, чем Саша Фугас

Ясь

Давайце, спадарства, у тым разбірацца,

Хто Караткевіча ведае ў Беларусі?

Ведаюць бадай усе, калі тэмы кранацца

У кожным доме ягоных твораў кніжка,

Хто ведае Фугаса, аб гэтым сказаць не баюся, —

Бомж, забулдыга, касалапы мішка

Ясь

Хто вялікі беларус?

"Караткевіч" — наш адказ,

Хто прапіў апошні вус?

Гэта Саша наш Фугас.

Caша Фу гас

Восхищается им разный люд,

Литературные он знает приёмы,

Отдают пионеры Фугасу салют,

Круче он сына какого-то Сёмы

Ясь

"Крыштальная сава" - Фугас дасведчаны "знаток",

Ён дасягненні літрамі чарніла мераў,

Ідзе дзве тышчы васямнаццаты гадок,

Фугас у Оршы бачыць піянераў

Гармоник

рифмоплеты =)

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение

Array ( [0] => 2 [1] => Unknown: write failed: No space left on device (28) [2] => Unknown [3] => 0 ) Array ( [0] => 2 [1] => Unknown: Failed to write session data (files). Please verify that the current setting of session.save_path is correct (/var/lib/php/sessions) [2] => Unknown [3] => 0 )