06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Общество

Вынікі-2018. Студзень

02.01.2019 14:26

3350 просмотров, 1 комментарий

Здадзеная бальніца, панажоўшчына ў аўтобусе — што хвалявала чытачоў роўна год таму.

Ужо самы пачатак 2018 года, яго першы тыдзень выдаўся ўраджайным на заўважныя падзеі. А найпапулярнейшай інфармацыяй за студзень мінулага года стала навіна пра недабудаваны, згодна з ранейшымі планамі, гандлёвы цэнтр на Чаромушках, вакол якога ўжо зламала нямала дзідаў аршанцаў. Бальніцу таксама будавалі з парушэннем тэрмінаў, але ўсё ж здалі ў эксплуатацыю, хай і з вялікімі праблемамі і недапрацоўкамі. Таксама было дадзена абяцанне стварэння працоўных месцаў у лагістычным цэнтры "Брэміна-Орша". Але, як звычайна гэта на Аршаншчыне перыяду Лукашэнкі бывае, цяпер гаворка ідзе не пра працоўныя месцы, а наогул, ці дабудуюць цэнтр, які мусілі дарабіць у канцы 2018 года, але сарвалі тэрміны.

Студзень 2018-га быў, на жаль, насычаны і злачынствамі з выкарыстаннем халоднай зброі. У прыгарадным аўтобусе на тэрыторыі Талачыншчыны 1-га студзеня адбылася панажоўшчына, а перад праваслаўнымі Калядамі п'яны бацька нажом забіў сына. Следства вакол забойства бітамі землякоў-беларусаў на заробках у РФ атрымала новы паварот. 11-га чысла ў Оршы адбылося новае забойства з выкарыстаннем нажа. Акрамя таго, бытавая сварка ледзь не прывяла да выбуху дома № 39 на праспекце Тэкстыльшчыкаў, а жыхар Дуброўны дабіваўся прыняцця наі працу ў ДАІ з гранатай у рукох.

Выпускніца Смалянскага каледжа ў гэтым месяцы паскардзілася на тое, што яе звольнілі па месцы размеркавання і прымушалі плаціць грошы за навучанне. Адкрыццё новага бара "Матор" у раёне Ільнокамбіната выклікала вялікую зацікаўленасць аршанцаў. А матэрыял пра праблемы аршанскага футболу выклікаў вельмі гарачыя спрэчкі ў каментарох пад артыкулам.

Акрамя таго, у Оршы адбыліся важныя ў жыцці горада падзеі. Спорткомплекс "Алімпіец" прыняў фінальны матч Кубка Беларусі па міні-футболе, і менавіта аршанскі клуб "Вітэн" узяў пачэсны трафей!

Шмат шуму нарабіў канцэрт Сержука Доўгушава (эксклюзіўнае інтэрв'ю нашаму сайту) і Алеся Ясінскага. Кіраўніца аддзелу культуры райвыканкама Ганна Святлова тройчы забараняла канцэрт вядомых музыкаў. Гэта прымусіла нас апублікаваць "Спіс Святловай" — гурты, спевакі, мастакі, якім не дазволілі выступіць ці выставіцца ў Оршы праз "ідэалагічны" фільтр ці проста з прычынаў, вядомых толькі самой Святловай. Сітуацыя выклікала велізарны рэзананс далёка па-за межамі Оршы і нават па-за межамі Беларусі. Музыкі, якія спакойна выступалі ў Празе, Варшаве, Віцебску, у Оршы раптам сустрэлі моцнае супрацьстаянне ідэолагаў і цэнзараў, хаця прывезлі праграму... па Караткевічу. Мадэратары на нашым сайце не паспявалі публікаваць каментары, якія паступалі на сайт ад абураных аршанцаў.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Вынікі-2018. Студзень

Здадзеная бальніца, панажоўшчына ў аўтобусе — што хвалявала чытачоў роўна год таму.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение