03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Политика

"Каб любілі радзіму. У такім ракурсе"

09.01.2019 09:47

4340 просмотров, 4 комментария

Для Віктара Калачова з Аршанскага райвыканкама двухмоўе па Канстытуцыі — права не ўжываць беларускую мову.

Сітуацыя з адкрыццём капсулы, закладзенай у 1969 годзе ў сцяне Аршанскага райвыканкама выклікала пэўны скандал у Беларусі. Па-першае, адкрылі капсулу не 1-га студзеня, як запавялі продкі, а толькі 8-га. Па-другое, мітынг быў скліканы ўціхую, каб прадстаўнікі незалежнай грамадскасці не ведалі і не паспелі трапіць на яго. Па-трэцяе, аршанскае чынавенства так і не вызначылася, у які год яго "адправіла" пасланне, у 2067 на тысячагоддзе першай згадкі Оршы ў "Аповесці мінулых часоў" ці ў 2069 год, бо было аб'яўлена, што капсула закладзена "на 50 гадоў". Па-чацвёртае, пасланне з 1969 года было напісана па-беларуску, прычым Беларусь тады знаходзілася ў складзе СССР, а пасланне, напісанае ў 2019-м, напісанае цалкам па-расейску, хаця Беларусь мае сваю незалежную дзяржаву ў параўнанні з часам, калі пісалася папярэдняе пасланне.

Карэспандэнт "Свабоды" пацікавіўся ў намесьніка старшыні райвыканкаму Віктара Калачова, чаму новае пасланьне напісана на расейскай мове. І атрымаў такі адказ, стандартны для любога чыноўніка лукашэнкаўскай пары:

— У нас дзьве дзяржаўныя мовы. Якія яшчэ патрэбны камэнтары?, — адказаў на пытаньне чыноўнік.

— Аднак папярэдняе пасланьне, закладзенае ў 1969 годзе, было напісана на беларускай мове.

— Адкуль мы ведалі, на якой мове яно было напісана?! У нас дзьве дзяржаўныя мовы, якія могуць пытаньні і камэнтары?

— Дык новае пасланьне напісана на дзьвюх мовах?

— Не, мы напісалі на расейскай. Я маю на ўвазе наогул. Дакумэнты пішуцца на беларускай ці на расейскай мовах.

Пра што гаворыцца ў звароце да нашчадкаў Віктар Калачоў не распавёў.

«Зварот да нашчадкаў, каб любілі радзіму. У такім ракурсе», — сказаў ён.

У аддзеле ідэалогіі Аршанскага райвыканкаму, дзе складалі пасланьне нашчадкам, карэспандэнту "Свабоды" нічога не патлумачылі.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: "Каб любілі радзіму. У такім ракурсе"

Для Віктара Калачова з Аршанскага райвыканкама двухмоўе па Канстытуцыі — права не ўжываць беларускую мову.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение