Завод "Легмаш" быў заснаваны ў 1945 годзе, і ў наступным годзе адсвяткуе 75-годдзе ад дня заснавання. Пачыналася прадпрыемства як Завод ацяпляльных катлоў, а ўжо ў 1952 годзе на ім арганізавалі выпуск бытавых швейных машын, а потым прамысловых. Завод існуе і цяпер і ўваходзіць у Беларускую металургічную кампанію. Вядома таксама, што на заводзе раней быў буйны музей прадпрыемства. Блог, які вядуць фанаты футбольнага клуба "Орша", высветлілі, што музей ужо даўно не існуе.
Аднойчы кіраўніцтва вырашыла, што гэта вялікае бярэмя для прадпрыемства, тым больш музей займае пэўную плошчу на заводзе, і ўсе экспанаты вырашана было вывезці. Частка трапіла ў рукі калекцыянераў і работнікаў "Легмаша". А частка, верагодна, была проста вывезена на звалку, як летась партрэт ветэрана, выкінуты з "Тэхнікі сувязі" ў Барані. Цалкам магчыма, што многія экспанаты, якія маглі б перадаць іншым музеям, проста былі выкінутыя і зніклі бясследна. Выпадак з музеем "Легмаша" яшчэ раз пацвярджае сумную выснову пра тое, што ў шэрагу ўстаноў зусім не бераглі гісторыю. Не знайшлося дбайнага гаспадара, які б зразумеў, наколькі важна ўсё гэта захоўваць.
Таксама блог Orshafans узгадаў і цацачную швейную машынку, якую таксама выпускалі на прадпрыемстве. Яна выпускалася для дзяцей.