06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

18 стагоддзе

Гісторыя Оршы 18 стагоддзя

Пачатак 18 стагоддзя для ўсёй Беларусі звязаны з 21-гадовай Паўночнай вайной (1700-1721). Геаграфічнае становішча Оршы чарговы раз прыцягнула ў горад войскі. У 1706 і 1708 гадах з Рускімі войскамі ў Оршы знаходзіўся Пётар І.

Напачатку расейскі цар імкнуўся не рабіць вялікай шкоды мясцовай шляхце, каб атрымаць яе прыхільнасць, нават, ахвяраваў грошы на манастыр Бернардынцаў. Але ў 1708 годзе шведскі кароль Карл ХІІ, знаходзячыся пад Шкловам падаслаў правакатара ў Оршу, які распусціў чуткі, што шведскае войска пойдзе на Оршу. Тады Пётар І, каб не даць шведам перавагі пасля захопу нашага гораду спаліў значную частку дамоў і знішчыў замкавыя ўмацаванні. Пасля таго, Аршанскі замак так і не аднавіўся, а горад яшчэ доўга не мог ачуняць пасля разбурэння. Разрабаваныя былі і іншыя населеныя пункты рэгіёну.

Паралельна з вайной былі і іншыя няшчасці. Так, на Аршаншчыне разгарэлася амаль паўнавартасная вайна паміж магнацкімі групоўкамі Агінскіх і Сапегаў, а ў 1701 годзе ў Дуброўна адбыліся значныя сялянскія хваляванні.

Хаця жыццё з-за вайны не спынілася. І пэўнае развіццё горад меў. Напачатку стагоддзя будуецца касцёл ордэна марыявітак на месцы сёняшняга радзільнага дома, а ў 1714 г. засноўваецца кляштар Трынітарыяў (сёння будынак ЗАГСу).

Пасля вайны гаспадарка так і не змагла аднавіць даваенны ўзровень да самага канца існавання Рэчы Паспалітай, таму і значных, лёсавызначальных падзеяў у гэты час у гісторыі Аршаншчыны не адбывалася.

У 1724 годзе ў езуіцкім калегіюме пачынае выкладацца філасофія. Прыблізна ў гэты ж час, Езуіты засноўваюць місію ў вёсцы Пагост і рэзідэнцыю ў Фашчаўцы.

У 1758 годзе будуюцца мураваныя касцёл і манастыр жаночага базылянскага кляштара.

Орша адзін з першых гарадоў, якія патрапілі ў склад Расеі ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года.

У 1776 годзе горад пазбаўляецца і магдэбурскага права, якое не існавала ў Расійскай імперыі. Оршай пачаў кіраваць гараднічы, гарадское самакіраванне стала падначалена адміністрацыі, у тым ліку, губернатару. Як знак зменаў, расійская адміністрацыя ўводзіць і новы герб. Замест крыжа і месяца ўведзены герб з пяці скрыжаваных стрэлаў і паловай двухгаловага арла.

На фота: герб Оршы ўведзены Расейскай адміністрацыяй

Найбольш значнай падзеяй канца 18 стагоддзя стала адкрыццё ў горадзе, двухкласнай “народнай вучэльні”.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение