Паводле агульнапрынятай перыядызацыі Новы час у гісторыі сканчаецца пачаткам Першай Сусветнай вайны.
Гісторыя Оршы ў гэты час характэрызуецца далейшым развіццём эканомікі і грамадска-палітычнай актывізацыяй насельніцтва.
Па розных крыніцах перашая палітычная арганізацыя, апазіцыйная рускаму цару з’явілася ў Оршы ў 1900 ці 1898 годзе – гэта быў сацыял-дэмакратычны гурток, які складаўся пераважна з рабочых рамесных майстэрняў.
Цікавасць аршанцаў да новых палітычных ідэяў можна абгрунтаваць двума прычынамі: 1. складаныя ўмовы працы наёмных работнікаў. Пры тым што ішло пастувае эканамічнае развіццё – рабочыя былі даволі безпраўнымі, таму іх фінансавы стан быў складаным. 2. развіццё палітычных арганізацый ва ўсёй краіне. Пачатак 20 стагоддзя стаў пачаткам існавання многіх новых партыяў і палітычных арганізацый.
Што з сябе ўвогуле ўяўлялі на той момант аршанцы? Асноўным насельніцтвам горада былі габрэі. Яшчэ па стане на сярэдзіну 19 стагоддзя ў горадзе налічвалася 8 сінагогаў, пры тым што праваслаўных храмаў было ўсяго 3. Патлумачыць гэта можна наступствамі Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў, пасля якой беларусы не спяшаліся вяртацца ў горад і ўвядзеннем расійскім кіраўніцтвам “мяжы аседлачці габрэйскага насельніцтва”, у якую патрапіла і Орша. Такім чынам, замест беларусаў горад вымушана засялілі габрэі. Яны і сталі асноўнымі праваднікамі палітычных ідэяў. Па стане на 1905 год у Оршы ўжо дзейнічае паўнавартасная структура Расійскай Сацыял-Дэмакратычнай Рабочай партыі, структура габрэйскай сацыял-дэмакратычнай партыі “БУНД”, эсэры, арганізацыі блізкія да чарнасоценцаў, зараджаўся беларускі культурніцкі і палітычны рух.
Эканамічная значнасць Оршы ўзрастае. У 1902 годзе праз горад праходзіць лінія Пецярбугска-Адэскай чыгункі і будуецца сёняшні будынак вакзалу (першапачаткова ў меньшым выглядзе – пазней дабудоўваецца да сёняшніх памераў). Такім чынам Орша становіцца важнейшым транспартным вузлом краіны. У 1908 годзе пачынаецца будаўніцтва лініі Орша – Унеча з чыгуначным мастом праз Дняпро, які сёння знаходзіцца ў раёне 1-га мікрараёна.
На той час у горадзе існуе шэраг значных прамысловых прадпрыемстваў. Ужо працуе будучы “Чырвоны барацьбіт”, мукамольны завод, півавараны завод, тытунёвая фабрыка, спіртавы завод, цагляны ды іншыя.
Стварэнне палітычных арганізацый распачало рэпрэсіі супраць іх удзельнікаў. Ужо ноччу 6 верасня 1900 года ў Оршы адбылося 20 вобшукаў і 14 арыштаў ініцыяятараў стварэння сацыял-дэмакратычнага руху. Да следства агулам было прыцягнута 22 чалавекі.
Асноўным палітычным метадам барацьбы на той момант былі рабочыя стачкі. Першыя пратэсты пачаліся яшчэ ў 1901 годзе. У гэты год застрайкавалі рабочыя Смётанкі і Копысі. Далей – болей - у 1903 годзе забастоўкі адбываюцца пад палітычнымі лозунгамі “Далоў царскае самадзяржаўе” і “Далоў царскія суды”. Улады выклікаюць у горад казацкія фармаванні для падаўлення пратэстаў, але гэта не дапамагае.
Найбольшыя пратэсты рабочых пачаліся ў 1905 годзе. 18 красавіка была арганізавана масавая забастоўка, улады падрыхтаваліся да яе і ў горад былі ўведзены войскі. На мітынг з нагоды забастоўкі выйшла да 400 чалавек. Паліцыя ў той дзень арыштавала 20 чалавек. Арышты выклікалі новыя пратэсты. 27 красавіка паліцыя пад ціскам рабочых была вымушаная вызваліць 10 з 20 арыштаваных.
Пратэсты ішлі ўсю восень. Самы моцны пратэст быў звязаны з тым, што да акцыяў далучыліся чыгуначнікі. 11 кастрычніка а 10-00 яны распачалі сваю стачку, заблакаваўшы чыгуначны рух. Гэта быў першы выпадак у нашым горадзе, калі з-за палітычных пратэстаў аршанскі чыгуначны вузел быў цалкам заблакаваны. Паліцыя арыштавала адну з агітататарак А. Сычову, з-за чаго да пратэстаў далучылася моладзь. Каля 200 чалавек моладзі сабралося вакол гарадской турмы. На наступны дзень да пратэстаў чыгуначнікаў далучыліся жыхары Барані. Перасталі працаваць навучальныя ўстановы, гандлёвыя кропкі і г.д. Увесь горад па-сутнасці быў паралізаваны.
Тым не меньш, поспеху пратэсту не дасягнулі. У аршанскім і копыскім РСДРП пачаліся канфлікты паміж бальшавікамі і меньшавікамі, што таксама не спрыяла арганізацыі пратэстаў. У выніку 14 аршанскіх актывістаў сталі палітычнымі вязнямі.
У 1906 – 1907 годзе яшчэ былі некаторыя пратэсты, але ўсё ішло на спад. Напрыклад, 13 сакавіка 1906 года студэнцкую забастоўку арганізавалі навучэнкі старэйшых класаў Аршанскай жаночай гімназіі.
Пад шумок палітычных пратэстаў, у Оршы чорнасоценцамі былі ініцыяваныя і габрэйскія пагромы, якія ішлі з 21 па 24 кастрычніка 1905 года. Агулам у пагромах загінула 22 чалавекі.
Найбольш значнай рэлігійнай і культурнай падзеяй гэтага ж перыяду была сустрэча ў Оршы мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай, з Кіева да Оршы яе цела везлі Дняпром, а з Оршы да Полацка неслі на руках. сустракаць мошчы святой выйшла амаль усё праваслаўнае насельніцтва горада. Пры гэтым у горадзе ўжо амаль не заставалася каталкоў і пратэстантаў.
Паралельна ў горадзе развіваюцца і іншая культура: адкрываюцца новыя навучальныя ўстановы, прыватныя бібліятэкі, 2 друкарні, тэатар “Мадэрн” (на месцы аркі ў гарадскім парку), які, праўда, не меў уласнай трупы, але яго часта наведвалі праязжаючыя артысты.