03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

15:00

+0

7 м/с

1004 гПа

Жаночы Куцеінскі манастыр

Апісанне жаночанага Успенскага манастыру

У 1631 годзе маці Багдана Стэткевіча-Завірскага княгіня Ганна Агінская стварыла жаночы Успенскі Куценскі манастыр. Ён займаў тэрыторыю, якую сёння займае СШ №20, паварот дарогі вуліцы Флёрава і часткова гаражны кааператыў.

Першапачаткова тут пабудавалі царкву Успення Прысвятой Багародзіцы, але хутка яна згарэла і замест яе ўзвялі каменную царкву з прастолам імя Зыходу Святога Духа. У алтар царквы былі ўкладзеныя мошчы святых Вялікапакутнікаў: Панцеляймона, Арцемія, і Анастасія Персіяніна. Таксама ў царкве знаходзілася цудатворная ікона Казанскай Божай Маці. 8 ліпеня кожнага году, калі адзначаецца дзень гэтай іконы, да манастыру прыходзіла ад 5000 да 8000 паломнікаў, у тым ліку з Магілёву і Смаленску. Акрамя гэтай царквы на тэрыторыі манастыру дзейнічалі некалькі невялікіх драўляных цэркваў. Існавалі шматлікія жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Падмуркі царквы даследвалі ся мала. Напрыканцы дзевяностых гадоў каля школы быў пастаўлены памятны камень, які нагадвае пра тое, што раней на гэтым месцы знаходзіўся манастыр.

Сённяшняя вуліца Чырвонаармейская ў Оршы ў 19-м стагоддзі насіла назву Манастырская, а могілкі на ёй зваліся Манастырскімі могілкамі, таму што з гэтай вуліцы адкрываўся від на абодва Куцеінскія манастыры.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение