Манахіні жаночага манастыру на рацэ Куцейна змаглі стварыць вадзяны млын з плацінай і мост. Плаціна млына павялічвала хуткасць вады ў маленькай рацэ.
Пасля закрыцця манастыра млын некаторы час яшчэ існаваў. Але ж на дадзены момант ад яго засталіся толькі некалькі камянёў у рэчышчы ракі, якія можна лёгка знайсці не маючы адмысловай падрыхтоўкі.