18:00

-2

3 м/с

984 гПа

21:00

-1

7 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

991 гПа

03:00

-4

5 м/с

993 гПа

06:00

-3

4 м/с

996 гПа

Аршанскі музей К.С. Заслонава

Інфармацыя пра музей Заслонава

Адрас: вул. Молакава, 9

Час працы: працуе з 9.00 да 18.00 без абеда, выходны - панядзелак

Складаецца з пяці экспазіцыйных залаў, прысвечаных біяграфіі К.С. Заслонава, дакумантам і матэр'ялам па дзейнасці аршанскага падполля ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, а таксама барацьбе беларускіх партызанаў супраць нямецка-фашыстоўскіх акупантаў. Прэзэнтавана вялікая колькасць дакумантаў, фотаздымкаў, асабістых рэчаў, экспанатаў з калекцыі зброі Другой Сусветнай вайны (якая з'яўляецца адной з лепшых у Беларусі), узнагароды, успаміны. Захоўваецца бюст Заслонава работы знакамітага скульптара С. Вакара.

Акрамя экскурсійнай дзейнасці праводзяцца сустрэчы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, ветэранамі вайны і працы, ладзяца тэматычныя вечарыны, урокі мужнасці. Таксама маецца зала для зменных выставаў, дзе рэгулярна выстаўляюцца работы беларускіх мастакоў, цікавыя тэматычныя калекцыі. У музеі адбываюцца канферэнцыі, дэманструюцца кінафільмы па ваеннай тэматыцы.

Музей К.С. Заслонава - найстарэйшы дзеючы музей у Оршы. Ён быў заснаваны ў 1948 годзе. За ўвесь перыяд яго дзейнасці яго наведала каля 3 мільёнаў чалавек.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение