Адрас: вул. Леніна, 9
працуе з 9.00 да 18.00 без абеда, выходны - панядзелак
Асноўная экспазіцыя на сёнашні дзень знаходзіцца на рэканструкцыі. Дзейнічае часовая выстава па матэр'ялах старой экспазіцыі: макет гарадзішча, макет Замчышча, макет гістарычнага цэнтра Оршы канца 19 - пачатку 20 ст.ст.; экспанаты з калекцыі археалогіі, нумізматыкі, фотаздымкаў ды інш.
У музеі праводзяцца сустрэчы з краязнаўцамі, літаратарамі, знакамітымі людзьмі Аршаншчыны.
Дата сканчэння рэканструкцыі асноўнай экспазіцыі не вядома. Сам будынак музея з'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры пачатку 20 ст. Музей дзейнічае з 1992 г.