Адрас: вул. Красіна, 26
Час працы: працуе з 9.00 да 18.00 без абеда. Выходны - панядзелак.
Экспазіцыя складаецца з аўтарскіх работаў народнага разьбяра Шаўрова, а таксама ўзораў сучаснай драўлянай скульптуры. Тэматыка работаў майстра разнабаковая: і фальклорная, і літаратурная, і казачная, і партызанская, і народнага побыту. Тым і цікавы аўтар для сваіх землякоў і гасцей гораду. Агулам у музеі захоўваецца каля 200 скульптураў С.С. Шаўрова.