Адрас: вул. Замкавая, 2
Час працы: працуе з 9.00 да 18.00 без абеда, выходны - панядзелак Асноўная экспазіцыя музея складаецца з двух залаў. Першая заля прысвечана гадавому земляробчаму цыклу беларускага народу: прадстаўленыя прылады працы (плуг, барана і г.д.), прылады для апрацоўкі льна, малака, зерняў. Другая заля прысвечаная нацыянальным рамёствам і вырабам народных майстроў – можна пабачыць ткацкі станок (кросны), керамічныя вырабы, рушнікі, тканыя вырабы, копыская кафля, лозапляценне, прыклады іконапісі, а таксама экспанаты з калекцыяў сучаснага дэкаратыўнага мастацтва.
Працуе выставачная заля, дзе праводзяцца часовыя выставы не толькі традыцыйнага народнага мастацтва, але і сучасных майстроў і мастакоў, якія працуюць у розных тэхніках і кірунках. Праводзяцца майстар-класы майстроў Аршанскага дома рамёстваў і майстроў запрошаных з іншых рэгіёнаў Беларусі.
Будынак музею з'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры пачатку 20 ст. Музей адчынены для наведвальнікаў з 1995 г.