Адрас: вул. Леніна. 26
Час працы: працуе з 9.00 да 18.00 без абеда, выходны – панядзелак
Пастаянная экспазіцыя складаецца з двух залаў. Першая зала прысвечана біяграфіі знакамітага земляка - можна пабачыць дакуманты, фотаздымкі, асабістыя рэчы, кнігі, рукапісы Караткевіча. Другая зала прысвечана творчасці Уладзіміра Сямёнавіча. Напрыканцы экскурсіі можна пачуць аўдыёзапіс голаса пісьменніка, паглядзець фільм пра яго біяграфію і творчасць..
На другім паверсе музея змешчаны выставачная зала і галерэя, дзе адбываюцца выставы сучасных мастакоў Аршаншчыны, Беларусі і замежжа. Рэгулярна праводзяцца сустрэчы з літаратурнымі дзеячамі Беларусі і Аршаншчыны, са знакамітымі мастакамі, фотамастакамі, прадстаўнікамі культуры.
Будынак музея з'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры пачатку 20 ст. Музей адчынены для наведвальнікаў з 2002 г.