На якасць вады ў Высокім мясцовыя жыхары скардзіліся шмат і даўно. Нарэшце ў гэтым пытанні з'явіліся зрухі ў лепшы бок - у мястэчку ўведзена ў эксплуатацыю станцыя абезжалезвання - паведамляе сайт райвыканкаму.
Увогуле варта адзначыць, што пітная вада ў Беларусі даволі праблематычная і далёка не заўсёды чыстая. Таму такія станцыі патрэбны ў нашай краіне амаль ва ўсіх населеных пунктах. Але гэта вялікія сродкі. Таму справа хаця і рухаецца, але даволі марудна. У жніўня такая ж станцыя была запушчана ў Смалянах. А да канца года плануецца ўвядзенне станцыяў яшчэ ў 8 вёсках раёна.