171 чалавек падпісаўся пад петыцыяй супраць новай царквы ў Задняпроўі. Нагадаем, што ў гэтым аршанскім раёне рыхтуецца пабудова ўжо
Што датычыцца Базылянскага манастыра, аднавіць які беспаспяхова патрабуюць краязнаўчы і неабыякавыя аршанцы ўжо цягам шматлікіх гадоў, тут чыноўнік адказаў, што ён «знаходзіцца ў аператыўным упраўленні рэлігійнай абшчыны «Прыход Свята-Пакроўскага Храма г.Орша Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы». Відавочна, тут прэтэнзіі пратэстоўцаў супраць чарговай царквы былі не да канкрэтнай рэлігійнай абшчыны, а да кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы. Грамадскія слуханні, пра якія напісаў у лісце спадар Калачоў, сапраўды мелі месца, яны адбываліся да 25 жніўня і паказалі пасіўнасць грамадзянскай супольнасці. Прэтэнзій да будаўніцтва на тым этапе не было.
Але тым не менш, відавочна нежаданне Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату клапаціцца пра святыню ў цэнтры горада. Замест гэтага санкцыянавана новая пабудова культу ў раёне, дзе цэркваў вельмі шмат. Відавочна, РПЦ плануе забудаваць усе «плямы» ў раёне. Пра гэта сведчыць і фраза ў адказе выканкама: «У раёне вуліцы Язэпа Драздовіча няма праваслаўных храмаў, якія дзейнічаюць». Сапраўды, у самым раёне так званага «Царскага Сяла» цэркваў няма, але яны ёсць побач з ім.