Як пісаў раней наш сайт, у раёне Задняпроўе РПЦ плануе ўзвесці чарговую, ужо 5-ю праваслаўную царкву ў гэтым раёне. У горадзе лік храмаў РПЦ можа пайсці ўжо на другі дзясятак, пры тым што колькасць актыўных праваслаўных вернікаў у Оршы не ўзрастае. Вялікую колькасць людзей у царкве можна назіраць толькі ў нядзелю, і тое, гэта датычыцца цэнтральнага праваслаўнага храма Раства Божае Маці. Іншыя цэрквы нават на святы нячаста поўняцца народам. Інфармацыю пра тое, што ў Оршы з'явілася група людзей, якія пратэстуюць супраць планаў пабудовы новай царквы, разнеслася па шэрагу СМІ. З'явілася петыцыя.
Тут варта адзначыць, што пратэстуюць супраць новага магчымага храма не нейкія адыёзныя антыклерыкалы. Як стала вядома нашаму сайту, сярод пратэстоўцаў ёсць праваслаўныя вернікі. Іх незадаволенасць палягае ў тым, што гарадскія ўлады могуць дазволіць пабудову чарговай царквы, пры тым, што недахопу ў храмах у горадзе няма. А Базылянскі манастыр закінуты епархіяльнымі ўладамі, хаця ўжо шмат гадоў належыць РПЦ, Пад націскам грамадскасці кіраўніцтва царквы накрыла будынак з багатай гісторыяй часовым дахам, аднак планы аднаўлення святыні "пад шумок" зноў адмяніліся. Адсюль і пытанне аўтараў петыцыі да Аршанскага райвыканкама: ці маральна дазваляць РПЦ пабудову новай царквы, пры тым, што гэтая арганізацыя не справілася з узятымі на сябе абавязкамі па аднаўленні Базылянаў?
Прывядзем некаторыя каментары з палемікі пад петыцыяй. Адразу агаворымся, што некаторыя з іх надта эмацыйныя. Арфаграфія і пунктуацыя захаваныя:
АРТУР_0E6537: З якога часу ў Беларусі дазволена будаваць культавыя будынкі сектам???! Зараз РПЦ, а далей што - Авум Сінрыкё/Алеф???! Прэч расейскія падаткі з Беларусі - нам хопіць і ўласных дармаедаў ад "дзяржавы"!!!
ANDREY_DD9193: А вам что ни православная церковь - так все Российский замысел, ух злые русские, ужас какой. Сектам не позволено, не беспокойтесь, РПЦ слава богу не секта.
МИХАИЛ_69A945: Анахранизм в Орше 10 я церковь?
NADZEYA84: Прежде чем готовить такие петиции, я думаю, автору нужно было досконально разобраться в этом вопросе. Строительство данного храма планируется осуществлять не за счёт бюджетных средств и не за счёт средств РПЦ, а полностью за спонсорские деньги бизнесмена из г. Орша. Человек хочет предоставить денежные средства именно на создание Храма, который будет принадлежать Белорусской Православной церкви. Разве плохо, что в нашем городе появится ещё одно место, где любой и каждый сможет обратиться к Всевышнему (если будет на то желание)?
ОРШАНОЧКА 19: Один из древнейших городов Беларуси Орша за свою богатую историю имел большое количество храмов и монастырей. Не понимаю, что здесь плохого, когда человек за свои собственные средства хочет создать Храм, тем самым развивая и прививая нашему поколению духовное? ! Я как представитель молодого поколения хочу видеть новую и современную церковь. Или для Вас лучше строительство очередного торгово-развлекательного центра и казино???
NIKOLAY_386158: А я как представитель молодого поколения хочу видеть в своей стране больше доступных (!) спортивных сооружений и просто спорт площадок, велодорожек вдоль всех дорог города. А так же я хочу, чтобы в моей стране для нашего народа, пострадавшего от Чернобыльской АЭС, было как можно не РПЦшных торговых центров, а современных мед учреждений с соответствующим времени мед.оборудованием! Где хоть один бизнесмен, который за свои собственные средства закупил бы оборудование? Или РПЦ построила бы вместо очередной церкви с золотыми цыбулинами современное мед. учреждение для своих прихожан... Но от этого не будет выгоды попам и бизнесменам, которые вдруг стали верующими)))) К Вашему сведению: торгово-развлекательные центры и казино в отличие от торгово-развлекательных центров РПЦ (=БПЦ) в казну государства платят налоги.
ОРШАНОЧКА 19: Ледовая Арена, спортивный комплекс Олимпиец, практически в каждом районе города есть стадион, где абсолютно бесплатно можно заниматься спортом. И велодорожки появились))) У нас новая больница, где есть новое современное оборудование. У каждого из нас есть право распоряжаться своими собственными средствами по своему усмотрению. Почему человек не может построить храм? Кто Вам мешает построить современное медицинское учреждение с сооответствующим времени оборудованием? Или спортивную площадку? О какой выгоде Вы пишите? Вас насильно никто в церковь не тащит. Это Ваше право ходить в церковь или нет.
ARCIOM_A5542B: Можа гэты чалавек зробіць, нарэшце, прыгожым гістарычны будынак Базылянскага манастыра? Ён, між иншым, даўно належыць праваслаўным. Хопіць займацца сафістыкай і "забіваць эфір" словамі пра стадыёны і медычнае абсталяваньне. Нават са зьяўленьнем бальніцы многіх людзей па-ранейшаму накіроўваюць у Віцебск на абсьледваньні, быццам наш горад гэта нейкі пасёлак. А пра Базыляны падумайце, і калі ў вас ёсьць кантакт гэтага чалавека, нямякніце яму пра сьвятыню. Яму ня толькі праваслаўныя "дзякуй" скажуць, а ўсе аршанцы, якія любяць гісторыю горада. Так, і маліцца там можна будзе таксама, там быў вялікі храм, узарваны камуністамі.