Яшчэ адна аварыя адбылася 3 лістапада каля 5 гадзін раніцы на 15 км аўтадарогі "Орша-Магілёў» паблізу аграгарадка Бабінічы Аршанскага раёна. Паведамляе ДАІ Віцебск.
Кіроўца 1989 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Saab», Здзейсніў наезд на пешахода 1991 года нараджэння, які ішоў па праезнай частцы. У выніку наезду пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў Аршанскую гарадскую бальніцу № 1 ім. Сямашка. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.