21:00

+14

4 м/с

985 гПа

00:00

+13

7 м/с

987 гПа

03:00

+11

6 м/с

989 гПа

06:00

+10

5 м/с

991 гПа

09:00

+9

6 м/с

993 гПа

Орша, Здарэнні

Лось наперадзе

05.11.2019 13:31

2617 праглядаў, 0 каментароў

У лякарню Оршы дастаўлены дзве жанчыны з траўмамі. Іх пад Антонаўкай параніў лось (+ фота).

Сур'ёзнае ДТЗ адбылося рана раніцай 4 лістапада, на аўтатрасе Віцебск - Гомель - Украіна. Аварыя здарылася на 181-м кіламетры дарогі М8 на тэрыторыі Аршанскага раёна. Раніцай па трасе праязджаў легкавы БМВ, за рулём якога знаходзілася 23-гадовая кіроўца. Разам з дзяўчынай у машыне ехала 48-гадовая пасажырка. Недалёка ад вёскі Антонаўка пад іншамарку з узбочыны раптоўна выбег лось.

- Наезду пазбегнуць не ўдалося. У дарожна-транспартным здарэнні пацярпелі дзяўчына-кіроўца і яе пасажырка. Абедзвюх жанчын даставілі ў гарадскі шпіталь Оршы, яны шпіталізаваныя. Па факце аварыі праводзіцца праверка, - заявілі ў прэс-службе ДАІ.

У Інспекцыі нагадалі пра неабходнасць выканання хуткаснага рэжыму, асабліва на участках дарог, пазначаных знакам «Дзікія жывёлы». Калі траса праходзіць побач з лясным масівам, асцярожнасць і захаванне хуткасці таксама не будуць лішнімі, асабліва на заходзе і ў цёмны час сутак.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Лось наперадзе

У лякарню Оршы дастаўлены дзве жанчыны з траўмамі. Іх пад Антонаўкай параніў лось (+ фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение