Нагадаем, што ў гэтым годзе ўлады вырашылі пабудаваць каля вёскі Белева новы палігон цвёрдых бытавых адкідаў і смеццесартыровачны завод. Але пад час грамадскіх слуханняў выявілася, што большасць актыўных грамадзян, якія запатрабавалі і прыйшлі на абмеркаванне, выступаюць супраць новага палігона. Галоўны аргумант супраць будаўніцтва - гэты рэгіён і без таго мае моцную экалагічную нагрузку і пры тым, што палігон патрэбны, яго варта перанесці ў іншае месца. акрамя таго пад час абмеркавання выявіліся і памылкі праэкціроўшчыкаў - побач знаходзіцца Балбасаўскі аэрадром, а паводле лётнага кодэксу сметнікі нельга будаваць каля аэрадрому.
Пасля грамадскага абмеркавання ідэя будаўніцтва была замарожаная для пошуку іншых варыянтаў выхаду з сітуацыі. Але людзі працягнулі перапіску з іншымі інстанцыямі. Так, кіраўнік бараньскага рок-клуба Doors Аляксандар Мухін накіраваў ліст у адміністрацыю прэзідэнта з прапановамі знайсці іншую пляцоўку для палігона і, нават, прыклаў шэраг варыянтаў новых пляцовак. На днях ён атрымаў адказ на свой ліст ад упраўлення камунальнай гаспадаркі аблвыканкаму. Як напісана ў адказе, Міністэрства транспарту і камунікацыяў не падтрымала палігон каля Белева і ў сувязі з гэтым ідэя будаўніцтва палігона ў тым месцы адмяняецца. На дадзены момант выбіраецца іншая пляцоўка.