15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Аршанца прысудзілі да 9 гадоў

12.11.2019 14:22

4416 праглядаў, 1 каментар

Хлопец сядзе ў турму за распаўсюд наркотыкаў

Аршанец С. заахвоціўся да наркотыкаў, быўшы старшакурснікам аднаго з мясцовых ССНУ. С. выпіваў ў начным клубе, і знаёмы для паўнаты адчуванняў прапанаваў дваццацідвухгадоваму хлопцу паспрабаваць «вітамінкі». Інфармацыя сайта Віцебскія весці.
- Гэта спецыяльныя таблеткі, каб алкаголь у крыві не адчуваць і ён хутчэй выветрыўся з арганізма, - падштурхоўваў той.
С. пагадзіўся выпрабаваць новыя адчуванні, і адчуў кароткачасовы кайф. Пра алкаголь той ноччу ён больш не ўспамінаў. Ён наогул страціў на час памяць, і хацеў застацца начаваць у начным клубе, сцвярджаючы, што там яго дом. Слава богу клапатлівыя сябры не кінулі і адвезлі дадому.
Наступнай раніцай галава моцна хварэла. Аднак праз тыдзень ён вырашыў паўтарыць. Тым больш той жа знаёмы зноў пачаставаў.
З часам С. зразумеў, што ўжо не можа без рэгулярнага ўжывання наркотыкаў. Ён набываў псіхатропы ў наркадылераў у Оршы і праз інтэрнэт-крамы. Жывучы з бацькамі і часткова за іх кошт, на куплю дурману марнаваў большую частку сваіх заробкаў. Родныя бачылі па вечарах спустошаны погляд С., парушаную каардынацыю рухаў. Але лічылі, што прычына гэтаму - стомленасць ад фізічнай працы на прыватніка.
Між тым кампанія ў С. была не заўсёды. Але аднаму ўжываць наркотыкі яму было сумна, і ён пачаў частаваць знаёмых. Калі тыя разумелі, што ўжо не могуць без чарговай дозы, С. прадаваў ім порцыі «белай смерці», якія сам купляў праз інтэрнэт. Фактычна ён зарабляў на перапродажы наркотыкаў. Прычым пры зносінах з кліентамі для канспірацыі аршанец выкарыстаў схаваны чат інтэрнэт-мессенджера Telegram.
У лютым гэтага года С. прапанаваў купіць порцыю псіхатропаў свайму даўняму кліенту У. І нечакана наткнуўся на адмову:
- Я вырашыў завязаць з гэтай дрэнню, запісаўся на курс лячэння. Мне спакойнае жыццё даражэй. І табе таксама раю задумацца, што такое хобі можа абгарнуцца праблемамі.
- Так купі для свайго суседа, што з намі аднойчы курыў, - прапанаваў С. - Ён табе потым аддасць грошы.
- У мяне цяпер з фінансамі туга, - парыраваў У.
С. працягваў угаворваць яго купіць псіхатропы, пагражаў праблемамі ў выпадку адмовы. Змарыўшыся ад размовы, той абяцаў падумаць, а сам адправіўся ў міліцыю і пра ўсё расказаў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў прапанавалі У. паўдзельнічаць у выкрыцці наркадылера. У. пагадзіўся.
- Я куплю, - паведаміў ён С. ў мессенджер.
- Сустракаемся на Магілёўскай заўтра апоўдні, - напісаў у адказ С.
Пры сустрэчы У. перадаў прадаўцу 80 рублёў.
- За «солямі» трэба ехаць у Магілёў, - сказаў С. - Там набуду дозу ў дылера. Сам разумееш, разам нас з наркотой ніхто бачыць не павінен. Закладку зраблю ва ўмоўленым месцы, якое паведамлю табе сёння ўвечары.
У той жа дзень С. ў Telegram паказаў, дзе менавіта «пакупнік» можа забраць 0,5 грама альфа-PVP. Наркотыкі ляжалі ў скрутку ўнутры цыгарэтнай пачкі.
Маючы ўсе гэтыя звесткі, наркадылера супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі.
Кажучы сухой мовай судовых дакументаў, за незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозку і незаконны збыт псіхатропнага рэчыва, С. прысуджаны да пазбаўлення волі на 9 гадоў 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанца прысудзілі да 9 гадоў

Хлопец сядзе ў турму за распаўсюд наркотыкаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение