Раней мы ўжо пісалі пра гэты выпадак, які адбыўся адносна нядаўна ў Талачыне.
Нагадаем, 16 гадовы хлопец зладзіў бойку са сваім сябрам на школьным стадыёне, справа была вечарам. Калі дакладней, то ён проста справакаваў канфліктную сітуацыю на пустым месцы, што б пабіць таварыша, у выніку, прычыніў яму цяжкія цялесныя траўмы.
На дадзены момант расследаванне гэтай крымінальнай справы завершанае, паведамляе газета «Наша Талачыншчына»
Малалетняму хулігану прад’явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 339 КК РБ, дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.