На пажары які адбыўся 29 лютага каля 11 гадзін вечара ў Лёзна, работнікамі МНС з палаючага дома быў выратаваны мужчына, да ведама, дом гэты быў не яго, ён проста туды забраўся.
У мужчыны дыягнаставалі атручэнне прадуктамі гарэння. На жаль, выратаваць яго не ўдалося, на трэці дзень знаходжання ў шпіталі ён памёр, мужчыне было 56 гадоў.
Паведамляе прэс-служба МНС.