Змагайцеся і перамагайце — менавіта з такім падыходам рэкамендуе жыць і брацца за праблемныя рэчы блогер Шэры Кот. Паўгода таму мост цераз раку Крапівенку выглядаў жудасна, пакрыццё ходніку і поручні былі ў такім жахлівым стане, што рана ці позна гэта магло прывесці да траўмы або нават гібелі чалавека. Аднак Зміцер Казлоў узяўся за справу і доўгі час намагаўся змяніць стаўленне камунальнікаў да моста. Дайшло нават да таго, што праўладная газета "СБ" апублікавала рэпартаж пра стан мастоў у Віцебскай вобласці. Высветлілася, што абсалютная большасць як мінімум вымагае рамонту, а максімум знаходзіцца ў аварыйным стане.
Цяпер блогер прайшоў па мосце і ўбачыў, што хоць капітальнага рамонту пакуль не было, але мост стаў выглядаць значна лепей. Хаця і відавочна па ім, што капітальны рамонт усё адно неабходны.