У сувязі з каранавірусам у Беларусі рэзка падскочыў попыт на медычныя маскі. У сувязі з гэтым яны на некаторы час увогуле зніклі з аптэкаў, а беларускія прадпрыемствы пачалі больш актыўна адшываць папулярны ў гэты час тавар. Здавалася б, праблема мусіць вырашыцца, улічваючы, колькі швейных прадпрыемстваў працуе ў краіне, але...
Мы праверылі дзе ёсць маскі ў нашым рэгіёне з дапамогай рэсурса пошуку патрэбных лекаў сайта tаbletka.by. І аказалася, што ў недахоп масак усё яшчэ адчуваецца. Так, ва ўсіх аптэках Дубровенскага раёна, як паказаў пошук па сайту, не аказалася аніводнай маскі аніводнай мадэлі. Не аказалася масак і ў Багушэўску. У Сянно невялікая колькасць масак ёсць у адной аптэцы, каштуюць яны па 1,16 і па 1,30, але з Багушэўску даволі складана дабірацца да райцэнтру. Хаця дзеля справядлівасці варта сказаць, што ў Багушэўск, як у малы населены пункт, зараз наўрад ці дабярэцца хутка. Падобная сітуацыя і ў Талачынскім раёне. Таблетка бай паказвае, што маскі ў райцэнтры можна набыць у двух аптэках, але ў Коханава іх няма.
А нашых суседзяў з Магілёўскай вобласці як быццам і ўвогуле не крануў ажыятаж звязаны з каранавірусам. І ў Круглянскім, і ў Шклоўскім, і ў Горацкім раёнах маскі не проста прысутнічаюць на паліцах, яны яшчэ і ў вялікім асартыменце па коштах ад 26 капеек да 1,30.
У самой Оршы таксама праблемаў з маскамі няма - па коштах ад 1,16 да 2,41 іх можна набыць як мінімум у 13 аптэках.
Праўда, варта дадаць, што ад каранавіруса гэтыя маскі не дапамагаюць і ўвесь ажыятаж вакол іх дарэмны.